ВЫ'ВАЛІЦЬ ГАТАВІЦУ. Хадзіць у мароз з адкрытым горлам. Дзе твой шалік? Чаго ты вываліў гагавіцу на мароз? Алыпаніца Квас. Гагавіца - горла. ВЫВАРО 'ЧВАЦЬ (ВЫВЯРНУЦЬ) ДУ'ШУ. Ванітаваць. Такая гідлівая. Сядзям абедаць, не дай Бог чарвячок ці муха пападзя ў міску, то з яе душу выварочвая, г.Косава. ВЫВЯРНУЦЬ КАЖУ'ХА. Раззлавацца, вызверыцца. Папрасіла суседа, каб трьімаў сабаку на прывязі, то як вывярнуў кажуха на мяне. Алыпаніца Квас. ВЫ'ВЯСЦІ 3 ЦЯРПЕ'ННЯ. Раззлаваць. Прывёз сын унука на лето, то кожны дзень вывядзя з цярпення - такі неслух, што сілы мае німа на яго. Аўсто Стайк. ВЫВЯСЦІ НА ПЕНЬ СРАЦЬ. Выкрыць, выявіць. Украўумяне касу i прытаіўся, думае, што прамаўчу. Я вывёў яго на пень сраць. Заполле Кос. ВЫВЯСЦІ НА ЧЫСТУЮ ВО ДУ. Выкрыць. Хавайся ні хавайся, а я цябе на чистую воду вывяду, хай усе ведаюць, які ты добры. Скураты Квас. ВЫДЗІРА'ЦЬ ВО'ЧЫ. Быць нахабным, не ўступаць ні старому, ні малому. Пасаромся, ні выдзірай вочы старому, бо сам старым будзяш. Заполле Кос. ВЫДЗІРА'ЦЬ (ВЫ'ДРАЦЬ) 3 ГОРЛА. Так скажуць пра сквапнага чалавека. Антось такі: ён з горла выдзяра, ён свайго ні ўпусціць. Жамайдзякі Міл. ВЫ'ЙСЦІ НА КО РАНЬ. Абжыцца. Выйшлі на корань, ано пачалг жыць, а тут ваша. Заполле Кос. ВЫИСЩ СУХГМ 3 ВАДЫ. Застацца беспакараным. 3 любой бучы, сваркі выходзіць сухім з вады, такі ліс, такі ўгоднік. Бялавічы Кос. ВЫКІ'ДВАЦЬ (ВЫКІНУЦЬ) ГРО'ШЫ НА ВЕ'ЦЯР. Траціцца на непатрэбнае. Нашто табе гэта шаляноўка трэба была? Да яшчэ ў цыганоў Яна тут жа аблезя. Ано выкінула грошы на вецяр. Гошчава Стайк. ВЫКГДВАЦЬ KO'HIKI. Рабіць ці гаварыць непа
Дадатковыя словы
kohiki, вываліць, вывясці, выдзіраць, выдраць, выйсці, выкідваць, вьгйсщ
58 👁