Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
яго Ўладзё, як зайца ці лісу ўпаляваць. Кажа, вазьмі моркоў ці кусочок кураціны, пасып іх табаком, пакладзі на пень. Заяцубачыць моркву, пачне есці, а табаку нос пападзя, заяц як чыхня, стукняцца галавою аб пень i ногі адкіня. Бяры цёплянькаго. Гэдык іліса. А ён стаіць, вушы развесіў ды слухая, верыць. Заполле Кос. В У ШЫ СВІЦ ЯЦ Ц А. Так скажуць пра старога чалавека. У яго ўж э вушы свіцяцца, а на маладзіц заглядаяцца. Альшаніца Квас. ВЫБІРА'ЦЬ ВО'ЧЫ. Папракаць. Дачка разышлася з мужиком, то сваха мне вочы выбірая, кажа, штояўлезла ў іхню жызню. А ці гэтаму праўда? Скураты Квас. ВЫ'БЩЦА 3 ГРОТЫ АЙ. Адчуць нястачу. Ушчэнт выбілася з грошай, булку хлеба німа за шчо купіць. Размеркі Стайк. ВЫ'БЩЦА 3 СІЛ. Вельмі стаміцца, знясіліцца, аслабець. Заблудзіўся ў лесі, зайшоў у некая болото, ушчэнт выбіўся з сіл. Ледзьве прьіпоўз дахаты. Едчыкі Квас. ВЫ'БЩЦА CA СНУ. Доўга не спаць, варочацца. Як раздумоўся, як наши бацькі цяжко жылі, выбіўся ca сну, цэлу ноч ні спаў Гічыцы Ягл. ВЫ'БЩЦА Ў ЛЮ ДЗІ. Стаць уплывовым чалавекам, дабіцца вядомасці. Бач, бацько конюхом у калхозі, а сын высокім начальніком у горадзі, выбіўся ў людзі. Куляшы Міл. ВЫ'БІЦЬ ДУ'РАСЦЬ 3 ГАЛАВЫ'. Адвучыць ад дрэнных звычак. Трэба рабіць, штоўселюдкі робяць. А ты чаго гарачаю парою рьібулавіць паехоў? Сено грабці трэба! Я выб 'ю дурасць у цябе з галавы! Яглевічы Ягл. ВЫ'БІЦЬ ЗЕ'МЛЮ 3-ПАД НОГ. Стварыць няпэўнае становішча ці няспраўджанасць спадзявання. Я так спадзяваўся, што мой сынок заменіць мяне, а ён, беднянькі, у том Афганістані галаву склаў, выбілі ў мяне землю з-пад ног. Стайкі Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбщца, выбіраць, выбіць
57 👁
 ◀  / 310  ▶