Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ВО'ЧЫ HA MO'KPOM МЕ'СЦІ. Пра таго, хто часта плача. Не бядуй na свіне, шчо прапала. Каб ано горите бяды ні было. А то вочы на мокром месці, плачаш паўсём. Грыўда Міл. ВО'ЧЫ ПАРО'ЦЬ. Папракаць. Дачка байстручка зрабіла, a мацяры вочы поруць. Бялавічы Кос. ВО'ЧЫ ПРАГЛЯДЗЕ'ЦЬ. Доўга чакаць. Паехоў мой гаспадар па дрова. Цямнея, a яго німа. Усе вочы праглядзела. А ён, бач, на грыбы нарваўся. Цэлы мех прывёз! Була Міл. ВО'ЧЫ РАЗБЯГА'ЮЦЦА. Пра разнастайнасць уражанняў. Зайшлаў новы магазін - вочы разбягаюцца: шчо твоя душа жадая —усё e. Жамайдзякі Міл. ВО'ЧЫ Ў САБА'КІ ПАЗЫ'ЧЫЦЬ. Пра выключнае нахабства, нялюдскасць. Забраў дзве капіцы майго сена, людзі доказали Не, божыцца, клянецца, што ні браў. Кажу: "Чалавеча, ты вочы ў сабакі пазычыў. Мяне можно ашукаць, a людзей ні ашукаяш». Аўсто Стайк. ВОШ УКУ'СІЦЬ. Г.зн. рана ці позна жыццё кожнаму пасылае выпрабаванні. Як вош укусіць, як nepacmpaдая, то ўспомніць бацькоў, пашкадуя, што ні слухоў іх. Панкі Люб. ВУ'ХАМ HI ВЯСЦІ'. Не зважаць. Прашу гаспадаpa, каб поліка ў свінінцы паправіў, а ён i вухам не вядзе. Цэлы дзень ляскаюць свіня дошкамі. Заполле Кос. ВУ'ШЫ АПУСЦІ'ЦЬ. Зняверыцца. 3 першагаразу ні здаў на права i адразу вушы апусціў. Людзі за дзясятым разом здаюць, здасі i ты. Міхнавічы Стайк. ВУ'ШЫ ВЯ'НУЦЬ. Неприемна слухаць. Стары чалавек, a пачне з маладымі бабамі жартаваць, німа як слухаць - вушы вянуць. Кушняры Падст. ВУ'ШЫ ПУ'ХНУЦЬ. Так скажа чалавек, які вельмі хоча курыць. Цэлы дзень кароў пасвіў a курыво забыўся, то вушы пухнуць. Быч Стайк. ВУ'ШЫ РАЗВЕ'СЩЬ. Даверліва слухаць. Вучыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

mokpom, апусціць, пазычыць, пароць, праглядзець, пухнуць, развесщь
67 👁
 ◀  / 310  ▶