даць. Ужэ гадоў пяць ні бьіў Скураты Квас.
ВОЎЧЫ БІЛЕТ. Даведка, якая сведчыць пра вызваленне з турмы. Адсядзеў пяць гадоў, а зараз з воўчым білетом ніхто ні хоча браць на работу. г.Івацэвічы.
ВОЧЫ ВЫВАЛІЦЬ. Выказаць здзіўленне. Пайшла пытаць сваю мідніцу да суседкі, аяна вочы вьіваліла: "Я ні брала!". Вот i пазыч. Алынаніца Квас. Мідніца - вялікая міса.
ВОЧЫ ГАРАЦЬ. Саромецца чужых учынкаў. Ехалі з суседкаю на аўтобусі, контролёры зайшлі, аяна без білета, то ёй хоць бы шчо, а ў мяне вочы гарэлі. Хрышчонавічы Квас.
ВОЧЫ ЗАКРЫВАЦЬ. Рабіць выгляд, што нічога не заўважаеш. Крадуцьу калхозі, а брыгадзір вочы закрывая: пражане, то рабіць ні будзя кому. Сярадава Жытл.
ВОЧЫ ЗЛІПАЮЦЦА. Пра неадольны сон. Набегоўся, натаміўся за каравамі, i ні прысеў, i ні прылёг. Так хочацца спаць - вочы зліпаюцца. Але ж трэба яшчэ ісці цялушцы травы ўкасіць на ноч. Бусяж Міл.
ВОЧЫ КАЛОЦЬ. Быць вельмі яркім. Радзюжку суседка такімі яркімі ніцямі выткала - вочы коля, да того хорошая. Аляксейкі Стайк.
ВОЧЫ ЛОМЯЦЦА ГЛЯДЗЕЦЬ. Страшна глядзець. Вочы ломяцца глядзець гэты целявізар: одно б 'юцца дарэжуцца. Заполле Кос.
ВОЧЫ МАЕ НІ ГЛЯДЗЕЛІ Б. Так скажуць, калі нехта непристойна паводзіць сябе. Вочы мае ні глядзелі б на цябе, гэто ж трэба ні падвязці старого чалавека з бальніцы. Любішчыцы Люб.
ВОЧЫ НА ЛОБ ЛЕЗУЦЬ (ПАЛЕЗУЦЬ). 1. Так скажуць, калі адчуюць нясцерпны боль. Дрова рубаў. Сук адляцеў ды па барадзе. То вочы на лоб палезлі ад болю. 2. Так скажуць, калi моцна здзівяцца. Пайшоў па грыбы. Як нарваўся намесціну, то вочы на лоб палезлі — адных праўдзівікоў цэлы кош нарэзоў. Алынаніца Квас.
160 👁