ВО'КО ГАРЫЦЬ. Моцна нешта захацець. У мяне воко гарыць на грыбы. Убачыла, як сусед цэлы кошык нёс, т оўсё кінула i паляцела ў лес. Алыыаніца Квас. ВО'КО НАБГТО. Так скажуць пра спрактыкаванага чалавека. Гадоў дваццаць брагадзіром робіць, у яго воко набіто: ано гляня на палеток, адразу скажа, колькі гактароўу ём. г.Косава. ВО'КО НЕ ЗАПАРУ'ШЫЦЬ. Так скажуць пра добрага, згоднага чалавека. Жыве, нікому вока не запарушыць. Заполле Кос. ВО'ЛАС 3 ГАЛАВЫ' HI ЎПАЎ. Скажуць пра чалавека, які легка, спакойна пражыў жыццё. Марыля яку казцы пражыла: i мужык добры быў, i дзеці шанавалі, у я е волас з галавы ніўпаў. Алынаніца Квас. ВО'ЛЬНАМУ ВО'ЛЯ. Так скажуць чалавеку, які не зважае на парады, робіць па-свойму. Ш слухаяш нас, бацькоу, то вольному воля, ідзі, попробуй свайго хлеба. Быч Стайк. ВО'ЛЯ ВА'ША. Г.зн. як пажадаеце, як лічыце правільным. Забралі маю корову ў колхоз, то бярэця i мяне з дзецьмі, воля ваша. Я ні ведаю зараз, як мне дзяцей гадаваць без коровы. Заполле Кос. ВОТ ТАБЕ' БОГ, А ВОТ ПАРО'Г. Такімі словамі праганяюць з хаты непажаданага чалавека. Ты прышоў i ў маёй хаці мяне гудзіш. Вот табе Бог, а вот порог! Квасевічы Квас. ВОЎК ДАРО'ГУ ПЕРАЙШО Ў. Так скажуць пра чалавека, які легка ўзбуджаецца, запаляецца. Ты чаго ўсхадзіўся, як бура? Што табе - воўк дорогу перайшоў? Скураты Квас. ВО'ЎКОМ ВЫЦЬ (ЗАВЫ'ЦЬ). Галасіць ад роспачы. Пахаваў жонку, застаўся адзін у хаці, то воўком выя. г.Косава. ВОЎК У ЛЕ'СІ ЗДОХ. Здарылася нешта незвычайнае. Мусіць, воўкулесі здох, шчо ты мяне схацеў правеАО
Дадатковыя словы
вольнаму, дарогу, завыць, парог
62 👁