Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ВІДА'ЦЬ ПА'НА ПА ХАЛЯ'ВАХ. Можна пазнаць, які чалавек, па знешнім выглядзе. Відаць пана па халявах: колькі ты ў горадзі ні жыві, a відно, шчо з сяла. I гаворка, i походка ні тая. Заполле Кос. ВГДУ НЕ МЕЦЬ. Быць непрыгожым, непрывабным. Сама стройнянькая, высокая, а начапурыла пальто як балахона, зусім віду ні мая. Сенькавічы Падст. ВГЛАМІПА ВАДЗЕ' ПГСАНО. Пратое, што можа не адбыцца, што малаверагоднае. Не загадвай наперад, шчо купіш пальто. Гэто яшчэ віламі na вадзе пісано. Як бацько грошай дасць. Бялавічы Кос. ВІЛЯ'ЦЬ ХВАСТО'М. Хітрыць. Не віляй хвастом, кажы, дзе достала боты. Харошча Міл. ВІСЕ'ЦЬ (СТАЯ'ЦЬ) КРУ'КОМ. Наглядаць, пільнаваць, не спускаць вачэй. Паехалі моркоў рваць, думалі, шчо сабе па торбачцы прывязем. То дзе там: брыгадзір круком над намі стаяў. Квасевічы Квас. ВІСЕ'ЦЬ НА ВАЛАСКУ'. Быць у небяспецы. На войне ў кожнаго жызня на валаску вісела. Сёні жывы, a заўтры заб 'юць, а жыць yce хацелі. Грыўда Міл. ВІСЕ'ЦЬ НАД ДУШО'Ю. Дакучаць, назаляць. Hi вісі над душою, німа грошай у касі ні капейкі, заўтры прыходзь. Мілейкі Міл. ВІСЕ'ЦЬ (СЯДЗЕ'ЦЬ) ЯК НА КАЛКУ'. Так кажуць пра адзенне, якое не аблягае цела, a пашытае навыраст. Даўней нам, малым, навыраст пальта куплямi. Адзеняш, a яно вісіць як на калку. Але пасля ўрасталі ў гэтае пальто. Заполле Кос. ВЕСКОМ ВІШЧА'ЦЬ. Пранізліва, нема крычаць. Памятаю, малым заблудзіўся ўночы на пячэ, то віском вішчаў. Заполле Кос. ВІЦЬ (ЗВІЦЬ) СВАЁ' ГНЯЗДО'. Уладкоўваць сямейны быт. Сын ажаніўся, тут жа аддзяліўся, узяўся хату будаваць, сваё гняздо віць. Зараз маладыя ні хочуць жыць ca старыми Азярцо Падст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

віляць, вісець, вішчаць, стаяць, сядзець
63 👁
 ◀  / 310  ▶