Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Так i быць, паверу табе на слово, пазычу грошай. Але як ашукаяш, то каб i нагі твае на маем надворку ні было. Старажоўшчына Кос. ВЕТРОМ НАДЗЬМУ'ЦЬ. Зацяжарыць без мужа. Кацярына без мужика жыве, а жывот на нос лезя. Мусіць, ветром надзьмуло. Гошчава Стайк. ВЕ'ЦЯР ГУЛЯ Я (СВГШЧА) Ў КІШЭ'НЯХ. Так скажуць пра таго, у каго няма грошай. Двоя здоровых хлапчыскоўу бацькавой хаці жывуць. Ні акыш, ні аюсь німа, лянуюцца рабіць. Пабіраюцца па людзях, у іх век вецяр у кішэнях свішча. Заполле Кос. ВЕ'ЦЯР У ГА ЛАВЕ'. Легкадумны, несур'ёзны. Дзяцей поўна хата, іх абуць, адзець трэба, а яна ўсё сабе абновы купляя - вецяр у галаве, больш ніц ні скажаш. Руда Падст. ВЕ'ЦЯР У ПЛЕЧЫ. 1. Пажаданне шчаслівай дарогі. Едзьця здаровыя, вецяр вам у плечы. Альшаніца Квас. 2. Так скажуць у след чалавеку, які надакучыў. Спаць пара класціся, заўтры думаям ехаць па сено, а ён усё гавэнды гавэндзіць. Ледзь перажылі: вецяр яму ў плечы. Заполле Кос. ВЕ 'ШАЦЦА НА ШЫ 'Ю. Так скажуць пра жанчыну, якая настойліва імкнецца звярнуць на сябе ўвагу мужчины. Брыдко глядзець, як Верка вешаяцца Тэклінаму кватаранпгу на шыю. Экскаватаршчыком тут у нас, канавы капая. Грошы добрыя зарабляя. Але ж, кажуць, жанаты чалавек: i жонка e, i дзеці. Хадакі Жытл. ВЕ'ШАЦЬ (ПАВЕ'СЩЬ) ГАЛАВУ' (НОС). Перажываць, маркоціцца. Hi вешай галаву, ні адчайвайся, пропала карова - другую нажывеш, каровяча маці ні звялася. Алыпаніца Квас. ВЕ'ШАЦЬ ЛАПШУ' НА ВУ'ШЫ. Ашукваць. Кажаш, шчо пенсію дабавяць? Вешаюць лапшу на вушы: сто рублёў дабавяць, а цэны удвая падымуць. Размерю Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вешаць, надзьмуць, несурёзны, павесщь
50 👁
 ◀  / 310  ▶