дзень картоплі капала, зараз вачэй німа дзе падзець. Жамайдзякі Міл.
ВЕДАЦЬ, АДКУЛЬ ВЕЦЯР ДЗЬМЕ. Ведаць, што прыносіць выгаду, карысць. I бацько яго, i сам ён былі камуністамі. Ведалі, адкуль вецяр дзьме. Лёгко пражылі на свеці, у гнае ні капаліся так, як мы. Заполле Кос.
ВЕДАЦЬ (ЗНАЦЬ) МЕРУ. Праяўляць умеранасць. Ваўсём трэба ведаць меру - / ў пітве, i ў ядзе. Була Міл.
ВЕДАЦЬ (ЗНАЦЬ) САБЕ ЦАНУ. Правільна ацэньваць сябе. O-o-o, яна ведая сабе цану, яе ніўбачыш абы-як апранутую. Сенькавічы Падст.
ВЕДАЦЬ (ЗНАЦЬ) СВАЁ МЕСТО. Правільна ацэньваць свае магчымасці. Hi лезь куды ні трэба, ведай свае место, без цябе разбяруцца. Мілейкі Міл.
ВЕДАЦЬ (ЗНАЦЬ) ТОЛК. Разбірацца. Мой сы ну машынах ведая толк, усе прыходзяць да яго рады шукаць, як шчо паломіцца. Хадоркі Кос.
ВЕДАЦЬ УСЕ ХАДЫ I ВЫХАДЫ. Так скажуць пра бывалага чалавека, які знойдзе выхад з любой сітуацыі. Ен умея ладзіць з начальством, з ім на любой рабоці заробіш: ён усе хады i выходы ведая. Була Міл.
ВЕДАЦЬ, ЯКОМУ БОГУ МАЛІЦЦА. Умець прыстасоўвацца. Каб выжыць у вашу, трэба было ведаць, якому Богу маліцца: бо днём немцы ў сяле, а ўночы - парцізаны. Квасевічы Квас.
ВЕК ВЕКАВАЦЬ. Жыць, існаваць. Век вякую адна, ано радзіво мне як жывы чалавек. Заполле Кос.
ВЕКУ ДАЖЫВАЦЬ. 1. Састарэць. Мая цешча веку дажывая, а яшчэ леткая: без кіпцюроў на слуп залезя i лямпачкі паўкручвая. Алынаніца Квас. 2. Моцна хварэць. Ужэ зусім благая мая свякроў, ано веку дажывая. Алынаніца Квас.
ВЕРАБ'Ю ПА КАЛЕНО. Плытка. Нашарэчка абмялела - вераб'ю па калено. Хрышчонавічы Квас.
ВЕРЫЦЬ (ПАВЕРЫЦЬ) НА СЛОВО. Давяраць.
171 👁