яе, i бабу, i холера ведая каго, усё валіш у адну горбу. Каб ведала, то ніц табе ні казала б. Панкі Люб. ВАЛО'ВЫМ СГКОМ. Крыва, няроўна. Але ж i прайшоў ты першу баразну - валовым сіком. I як ты зараз яе выраўняяш? Алыпаніца Квас. ВА'ЛОМ ВАЛГЦЬ. Пра тое, чаго многа, што доўгі час не канчаецца. Вячоркі ставяць у клубі, то людзі валом валяць, каб паслухаць даўнейшыя песні. Заполле Кос. Ужэ будзя зіма: снег валом валіць проз каторы дзень. Бялавічы Кос. ВАРО'НЫ ЗА СЫРА ЎХОТІЯЦБ. Пра святочна апранутага чалавека. Бач як прыбраўся, глядзі, а то вороны за сыра ўхопяць. Алынаніца Квас. ВАРО'ЧАЦЬ (ЗВЯРНУ'ЦЬ) ГО РЫ. Выканаць вялікі аб'ём работы. 3 гэтым чалавеком можно горы варочаць: на ўсё ён здатны. г.Івацэвічы. ВАРУШЫ'ЦЬ (П АВАРУ ШЫ' ЦЬ) МАЗГАМІ. Думаць, разважаць. Ні маучы, варушы мазгамі, шукай рады, трэба ж нечым выцягнуць трактора з болота. Няхачава Стайк. ВАСТРЫ'ЦЬ (НАВАСТРЫЦЬ) ЛЫЖЫ. Рыхтавацца ўцячы. Hi вастры, сынку, лыжы, нікуды я цябе з хаты ні выпушчу, пакуль кашаль ні пройдзя. Быч Стайк. ВАСЬ-ВАСЬ. Быць з кімсьці нараўне, запанібрата. Ён з агрономом вась-вась, заўсёды сенате добры мая, ні тоя, шчо я. Скураты Квас. ВАЧЭ'Й НЕ АДАРВА'ЦЬ. Так скажуць пра нешта вельмі прыгожае, уражлівае. Вяргіні як зацвілі ў агародзі - вачэй ні адарваць. Якія хочаш. I цагляныя, i белыя, i бурдовыя, i лімонныя. Алынаніца Квас. ВАЧЭ'Й HI ЗВО'ДЗІЦЬ. Пільна глядзець. Мусіць, табе мая дачка спадабалася: ты з яе вачэй ні зводзіш. Харошча Міл. ВАЧЭ'Й HIMA' ДЗЕ ПАДЗЕ'ЦЬ. Адчуць вялікі сорам. У злосці накрычаў на жонку, а яна ж цэлы
Дадатковыя словы
абём, вароны, варочаць, варушыць, вастрыць, зводзіць, звярнуць, падзець
59 👁