Годзе нас вадзіць за нос, німа табе веры, ні кіняш ты піць гарэлкі, ты ў ёй смак пачуў. Хрышчонавічы Квас. ВАДОЙ НЕ РАЗЛІЦЬ. Неразлучыць, не прымусіць расстацца. 1х вадой не разольет, яны ўсюды разом: i на рабоці, i сем'ямі дружаць. г.Косава. ВАДЫ НЕ ЗАМУЦІЦЬ. Так скажуць пра добрага, сумленнага чалавека. Ціхі, спокойны Міхасёў хлопяц, ён i вады не замуціць. Харошча Міл. ВАЗІЦЬ ВОДУ. Карыстаючыся тым, што чалавек спакойны, памяркоўны, падатлівы, нагружаюць яго цяжкай работай. Трэба часом i рожкі паказаць, бо будуць на табе воду вазіць. Будуць пхаць у кожну дзірку. Альба Квас. ВАЛА ЗЕ'СЦІ. Моцнапрагаладацца. Выгаладаўся, вала з 'еў бы. Квасевічы Квас. ВАЛАСАТАЯ РУКА. Так скажуць пра таго, хто мае заступніка, абаронцу. Hi можа быць, каб ён ні меў валасатай рукі. Усё яму з рук сходзіць, усё яму даруюць. А сам п'яніца горкі, хоць i начальнік. г.Івацэвічы. ВАЛІЦЦА (ЗВАЛІЦЦА) 3 НОГ. Моцна стаміцца. Бегом сено граблі, маладзіласё надто, то пад вечар з ног валіліся. Алынаніца Квас. Маладзіцца - брацца на ДОЖДЖ. ВАЛІЦЦА 3 РУК. Так скажа чалавек, якога апанавалі клопаты, турботы, перажыванні, у якога нічога не ладзіцца, не атрымоўваецца, не выходзіць. За што ні вазьмуся, усё валіцца з рук, адно ў галаве: як там мужык пасля аперацыі. Мілейкі Міл. ВАЛІЦЬ 3 ХВОРАЙ ГАЛАВЫ НА ЗДАРОВУЮ. Перакладаць віну на другога. Hi дохтар вінаваты, што карова пропала, а ты. Раней трэба было яго паклікаць. А зараз валіш з хворай галавы на здоровую. Мілейкі Міл. ВАЛІЦЬ У АДНУ ГОРБУ. Аб'ядноўваць рознае ў адно. Я табе адно слово сказала пра сваю нявестку, шчо трохі неакуратная, а ты ўжэ спомніла i мацяру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
158 👁