тра, цяпер бухая як у бочку. Размерю Стайк. БЫЛА Ў ПАПА АПОШНЯЯ ЖОНКА. Так скажуць, калі нехта сцвярджае, што зрабіў дрэнны ўчынак у апошні раз. Ні кляніся, шчо астатніраз выпіў, былаў папа апошняя жонка. Бялавічы Кос. БЫЛА Ў САБАКІ ХАТА. Так скажуць пра чалавека, які хваліцца тым, чаго ў яго няма. Хваліцца, шчо грошай много мая. Былаў сабакі хата: каб былі грошы, то ні жьіў бы ў такой халупі. Альшаніца Квас. БЫЛО, ДЫ БЫЛЛЁМ ПАРАСЛО. Усё мінула, забылася. У маладосці ўсё было: i здароўе, i любоў. Але, як кажуць, было, ды быллём парасло. Алынаніца Квас. БЫЛО, ДЫ 3 ВАДОЮ СПЛЫЛО. Нічога няма, згінула, прапала. Што ты ўсё, як папугай, паўтараяш: даўней было, даўней было. Было, ды з вадою сплыло. Быч Стайк. БЫЦЬ НА КАНІ I ПАД КАНЁМ. Пра таго, хто шмат паездзіў, пабачыў, спазнаў, хто мае вялікі жыццёвы вопыт. Ён біты чалавек: быў на кані i пад канем. Яглевічы Ягл. БЫЦЬ ПРЫ ПАМЯЦІ. Не траціць свядомасці. Да апошняга дня мацi пры памяці была. Сказала, у шчо апрануць, кого на вячэру паклікаць, дзе пахаваць. У той дзет, i памярла. Гошчава Стайк. Б'ЮЦЬ I ПЛАКАЦЬ HI ДАЮЦЬ. Здзекуюцца. Hi пачулі духу ад майго хлопца, то Мірановы бэйбусы б'юць i плакаць ні даюць. Заполле Кос. БЯЗДОННАЯ БОЧКА. Так скажуць пра чалавека, якому ўсяго мала. Цябе ніколі ні здаволіш, табеўсягомало, колькі ні дай, бочка ты бяздонная. Алыпаніца Квас. БЯРЫ HI ХАЧУ. Шмат, многа. Баравікоў гэты год - бяры ні хачу. г.Косава. В ВАДЗІЦЬ ЗА НОС. Абяцаць, але не выконваць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
176 👁