чалавека трэба было паслухаць, бо ён праўду кажа. г.Косава. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) НА КАРАНДАШ (НА ПАВЕР). Браць у доўг у краме; пазычыць. Німа грошай, а бяз хлеба жыць ні будзяш, то на карандаш бяру, а з пеней тады аддам. Заполле Кос. Набрала на павер у магазіні мукі, з палучкі аддам. Альшаніца Квас. БРАЦЬ НА ПУП. Падымаць цяжар, напружвацца. Пастой, ні рвіся, ні бяры на пуп, давай удвох пыдымям дзеравіну. Бусяж Міл. БРАЦЬ НА ЦУГУНДАР. Прымушаць. Ні хоча ехаць лес вазіць, прытварыўся хворым. Бяры яго на цугундар, то паедзя як мілянькі. Заполле Кос. На цугундар - тут: за каўнер, за шкірку. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) НА ЯЗЫК. Смакаваць. Вазьмі на язык, паглядзі, ці солі хапая. Альшаніца Квас. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) У АБАРОТ. Падпарадкоўваць. Дзіця з маленького бяры ў абарот, бо як пачуя сілу, то цяжко будзя з ім справіцца. Гічыцы Ягл. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ХАМУТА НА ШЫЮ. Узяць на сябе лішні клопат. Дзесяць гадоў як мужык памёр, одна жыла. А гэто ўзяла сабе хомута на шыю - прымака прыняла. Нашчо ён мне быў? І выгнаць ужэ брыдко. Яглевічы Ягл. БРОНЬ БО ЖА. Ні ў якім разе. Бронь Божа лезці святом да трактора, грашыць. Заполле Кос. БУДЗЬ ЗДАРОУ. 1. Вельмі добра. Мая цешча выглядая будзь здароў, хоць ужэ за шэсцьдзесят. Алынаніца Квас. 2. Вельмі многа. Грыбоў гэты год у лесі будзь здароў. г.Косава. БУНЧЫКІ БЯРУЦЬ. Упарціцца, зацінацца. Ні псіхуй, а бярыся за работу. А то цябе бунчыкі бяруць. Заполле Кос. Бунчыкі - псіхі, страта псіхічнай раўнавагі. БУХАЦЬ ЯК У БОЧКУ. Моцна, надрыўна кашляць. Пабегоў малы па вуліцы, нахапаўся сырого паве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
188 👁