Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
бачылі майго хамута на Аляксашыной кабылі. Я да яго. Даказвая, я ні браў. Як узяў за галстык, то тут жа аддаў. Заполле Кос. Галстык - галыитук: тут загрудкі. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ДУ ШУ (ЗА СЭ'РЦА). Трывожыцца, хвалявацца. Як заспяваюць у радзіві народныя песні, то за душу бярэ: маладосць прыпамінаяцца. г.Косава. БРАЦЬ ЗА ЖА'БРЫ. Прымушаць, прымяняючы сілу. Hi хоча рабіць гультаіна, вазьмі ты яго за жабры, добра страсяні, то пабаіцца, будзя рабіць як мілянькі. Міхнавічы Стайк. БРАЦЬ (УЗЯ'ЦЬ) ЗА ЖЫВО'Е. Моцна хваляваць. Як начну ўспамінаць, як мучыліся ў калхозі, то ажно за жывое бярэ. Лазаўцы Міл. БРАЦЬ (УЗЯ'ЦЬ) ЗА МО'ДУ. Часта паўтарацца, увайсці ў сістэму, у звычку. Узяў за моду кідаць раней работу: то жонкаў яго хворая, то карову з пашы трэба сустрэць. Гэто прыехоў мой хлопяцзрыбы, кажа: "Дзядзько Коля сёні много налавіў". О, то во куды ён спяшыць! А я за яго бітоны на кароўніку мыю. Квасевічы Квас. БРАЦЬ (УЗЯ'ЦЬ) ЗА ПЛЕ'ЧЫ. Адчуваць холад, мерзнуць. Здэцца, i вясна, а выдзяш ранянько на двор холад, мароз бярэ за плечы. Була Міл. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ШКЕРКУ. Караць. Гэты прайдзісвет ні дае проходу маёй дачцэ, ано каб замуж ішла за яго. Убачыў неяк, узяў за шкірку: 'Я табе накажу замуж, попробуй яшчэ падыдзі да яе! " Тут жа адстаў. Алыыаніца Квас. БРАЦЬ ЛЕ'ЙЦЫ Ў СВАЕ' РУ КЕ Браць адказнасць на сябе. Хочаш, каб быў парадок у сям'е, каб табою бабы ні камандавалі - бяры лейцы ў свае рукі. Алыыаніца Квас. БРАЦЬ (УЗЯ'ЦЬ) НА АРА'ПА. Дабівацца свайго крыкам. Прывык ты браць на арапа, горлом усё, а тут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сэрца, сяме
60 👁
 ◀  / 310  ▶