БРАЦЦА (УЗЯЦЦА) ЗА РОЗУМ. Разумнець. Пабыўу арміімойхлопяц, пазнаўліха, прыйшоў—узяўся за розум, пастуту вучыцца на інжынера. г.Івацэвічы.
БРАЦЦА ЗА ЧУПРЫНУ (ЗА ЧУБ). Задзірацца, біцца. Працудкі дый годзе: гэто каб бацько з сыном браліся за чупрыну. Алыпаніца Квас.
БРАЦЦА Ў РОЖКІ. Уступаць у спрэчку, сутычку. Бач ты яго, сапляк яшчэ, a бярэцца ў рожкі ca старэйшым чалавеком. Бялавічы Кос.
БРАЦЬ БЛІЗКО ДА СЭРЦА. Перажываць, хвалявацца. Hi бяры, Маня, блізко да сэрца, ачуняя твой Іван. Заполле Кос.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) БОГА ЗА БАРАДУ. Скажуць пра таго, хто лічыць сябе вышэй за другіх. Стаў начальніком, думаў, шчо Бога за бараду ўзяў людзям спуску ні даваў. Але i яго зволілі: краў муку ў калхозі. Аўсто Стайк.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ВЕРХ. Узвышацца, падпарадкоўваць другіх. Прымак, аўзяў верх: i жонкай командуя, i цешчай з цесцём. Алыпаніца Квас.
БРАЦЬ ГОРЛОМ. Дабівацца свайго крыкам, лаянкай. Добра, хай будзе па-твойму. Ты слухаць ні ўмеяш, заўсёды горлом бярэш. Сакоўцы Міл.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ГРЭХ НА ДУШУ. Утаіць, крывіць душою. Кажы праўду, усё, як было, ні бяры грэх на душу: з-за цябе нявінны чалавек можа пацярпець. Харошча Міл.
БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ. Многа, бесперастанку думаць аб нечым (звычайна адмоўным, непрыемным). Не бяры да галавы, не бядуй па грашах, заробіш. Аўсто Стайк.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ГОРЛО. Пакараць. Браў ён у людзей, узялі яго за горло: пяць гадоў цюрмы далі. Яглевічы Ягл.
БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) ЗА ГРУДКІ (ЗА ГАЛСТЫК). Счапіцца біцца. Згінуў хамут. A людзі падказалі, што
172 👁