роспачы, іншых пачуццяў. Божа мой! Якія шчаслівыя людзі, у якіх жывыя бацькі! Алыпаніца Квас.
БОЖЫ СВЕТ. Усё, што акружае чалавека. Радуйся, пакуль Божы свет бачыш. Німа чаго плакаць, німа чаго Богу грашыць. Галік Міл.
БОЙКІ НА ЯЗЫК. Смелы ў размове, знаходлівы. Мой зяць як у людзей пяць: бойкі на язык, вясёлы, нідзе з ім ні прападзяш. г.Івацэвічы.
БОКІ НАДРЫВАЦЬ. Рагатаць. Маладымі былі. Бало, пальца пакажы, то бокі надрывалі. Куляшы Міл.
БОКІ СКЛАСЦІ. Адлупцаваць. Добра бокі склаў, хай ні лазіць па чужых агародах. Скураты Квас.
БОКОМ ВЫЛЯЗЦІ. Пэўны ўчынак, дзеянне будуць пакараны, не пройдуць дарма. Гарэлка гэта боком вылязя табе. Заполле Кос.
БОЛЬШ-МЕНШ. У пэўнай ступені. Мне зіма ні страшная, больш-менш гатовы даяе: дроў прывёз, брикету купіў - y хаці цяпло будзя. Хрышчонавічы Квас.
БРАЗНУЦЬ ДЗВЯРЫМА. Выказаць рэзкі пратэст. Рабіў прарабом у калхозі. Паглядзеў: німа парадку, жулік на жуліку едзя i жуліком паганяя. Бразнуў дзвярыма ды паехоў у горад. г.Косава.
БРАСКАЦЬ ЗУБАМІ. Нічога не мець. Hi будзяш рабіць, то будзяш браскаць зубамі. Карміць такого бугая ніхто ні будзя. Сенькавічы Падст.
БРАХАЦЬ НА ВОДУ. Хацець прагна піць. Hi еш много следзёў, перасоляныя, будзяш на воду брахаць. Алынаніца Квас.
БРАХАЦЬ ЯК НАНЯТЫ. Гаварыць многа i пустое. I мінуты не памаўчыць, брэша цэлы дзень як наняты. I скуль у яго бярэцца. г.Івацэвічы.
БРАЦЦА ЗА ЖЫВАТЫ. Моцна смяяцца. Як стала расказваць Надзя пра свайго свата, то ад смеху ўсе за жываты браліся. Гэто ж на старасці на гармоні пачаў вучыцца. г.Косава.
172 👁