БОГОМ ПАКРЫЎДЖАНЫ. Скажуць пра чалавека, які ад нараджэння мае фізічны недахоп. На яго грэх кепская казаць, ён і так Богом пакрыўджаны: замест рук кульці. Бялавічы Кос. БОГ ПАКАРАЎ. Скажуць пра таго, хто трапіў у цяжкае становішча. Ва ўсіх дзеці як дзеці, слухаюць маці, а мяне вамі Бог пакараў: расцяце неслухамі. Воля Жытл. БОГ ПАСЛАЎ. Моцна пашчасціць. Мне цябе, Тэкля, Бог паслаў: сама з гэтым сеном ніяк ні ўправілася б. Гошчава Стайк. БОГ ПОМАЧ! Пажаданне поспеху, удачы ў працы. – Чаму, тату, мне "Бог помач!" людзі ні кажуць? – А ты, сынку, устань ранянько, да пачні касіць ад сцежкі, то будуць ісці гаварыць табе "Бог помач!" Заполле Кос. БОГ ПРЫБРАЎ. Скажуць пра памерлага, які жыў не па-людску. Піў, піў, дапіўся: Бог прыбраў Юкавічы Стайк. БОГ СВЯТЫ ВЕДАЯ. Так кажуць, калі не ведаюць, што будзе далей. Яблык гэты год – гальё ломіцца. Адзін Бог святы ведая, што на той год будзя. Быч Стайк. БОГ СУДДЗЯ. Так скажуць чалавеку, які творыць крыўду. Бог табе суддзя, але адальюцца табе мае слёзы. Жамайдзякі Міл. БОГУ ДУШОЙ НЕ ВІНАВАТ. Зусім не вінаваты. Дарма ты, чалавеча, на мяне наваліўся, ні браў я твайго сена, Богу душой не вінават. Куляшы Міл. БОЖА ЗБАЎ. Так выказваюць перасцярогу. Божа збаў ад дурное жонкі і п'яніцы-мужыка. Размеркі Стайк. БОЖА ЛІТАСЦІВЫ. Так выказваюцца розныя пачуцці. Божа літасцівы! Колькі перанёс народ у гэту вайну, дзе і сілы знайшліся ўсё выцярпяць. Панкі Люб. БОЖА МОЙ! Выказванне радасці, здзіўлення,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
182 👁