Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
БЛУ'ДНЫ СЫН. Так скажуць пра чалавека, які не слухаў бацькоў, пакінуў дом, а пасля вярнуўся, павініўся перад роднымі. Ну, Пятрусёў блудны сын вярнуўся. Гадоў з дзесяць дома ні было, усё па свеці валачыўся. Любішчыцы Люб. БЛЫНТАЦЦА ПАД НАГА'МІ. Перашкаджаць, замінаць. Hi блынтайся пад нагамі, сядзь i вучы ўрокі. Быч Стайк. БЛЫТАЦЬ БОБ 3 ГАРО'ХОМ. Апеляваць несумяшчальнымі доказамі. Э-э-э, брат, саломаю кормячы, малака не надоіш. Трэба сена, бурачка i мукі даць карові, не блытай боб з гарохом. Верашкі Квас. БО БУ НАЕ'СЩСЯ. Мець цярпенне. Перш чым з табою гаварыць, трэба бобу наесціся. Быч Стайк. БОТА НА ЦЯБЕ' (НА ЯЕ', ЯГО', IX) HIMA'. Так скажуць, калі чалавек недастойна паводзіць сябе. Бога на цябе, чалавеча, німа. Ці так можно да старых адносіцца? Мацюкамі бацька крыяш. А ён жа цябе гадаваў! Пабачыш, дажджэшся i ты ад сваіх дзяцей такого. г.Івацэвічы. БОГ ДАСЦЬ. Скажуць, калі спадзяюцца на лепшае. Бог дасць пагоду, то ўзаўтры зграбем сено. Хрышчонавічы Квас. БОГ ДАЎ. Гэткімі словамі выказваюць падзячнасць лесу. Захварэла мая дачка моцно, але, Бог даў, паправілася. Альба Квас. БОГ 3 ТАБО 'Ю. Так выказваюць згоду, прымірэнне, уступку. Ш хочаш слухаць бацька, едзь сабе на заробкі, Бог з табою, але памятай: на адном месці i камянь абрастая. Жамайдзякі Міл. БОГ МІЛА'ВОЎ. Гэтымі словамі выказваюць падзяку за тое, што спадзяванні спраўдзіліся. Баялася, што карова будзя цяжко цяліцца. Усё бегала ў хлеў пілнаваць. Ажно Бог мілавоў: ацялілася сама, я i ні бачыла. Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

наесщся
82 👁
 ◀  / 310  ▶