Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
праўда? Размеркі Стайк. БІЦЬ ЛЫНДЫ. Лайдачыць. Дож дж на дварэ, на гуліцу носа ні высуняш, цэлы дзень б'ем лынды. Азярцо Падст. БІЦЬ HIMА КАМУ. Скажуць таму, хто заслугоўвае пакарання. Дзе ў цябе галава? У новом пальце сеў у трактор. Біць цябе німа кому. Альба Квас. БІЦЬ НОГІ Хадзіць i не дасягнуць мэты. Паўдня біла ногі, а грыбоў оно паўкошыка назбірала. Грыўда Міл. БІЦЬ ПА КІШЭНІ. Панесці грашовую страту. Паехоў на курорт. Цэны там моцно кусаюцца, б'юць na кішэні. Жамайдзякі Міл. БІЦЬ ПАКЛОНЫ. Прасіць. У сяле так: сена накасіць, картоплі пасадзіць, дроў прывязці - усё трэба біць наклоны начальнікам. Скураты Квас. БІЦЬ (ПЛЯСКАЦЬ) У КАЦЁТЫ. Апладзіраваць. I я, старая, пайшла на канцэрт. Гэдак біла ў кацёты, ажно чырвоныя сталі. Заполле Кос. Кацёты - далоні. БІЦЬ У НОС. Непрыемна пахнуць. Не люблю я бстьніцу. Ано зайдзеш, то адразу б'е ў нос бальнічным духом. Няхачава Стайк. БІЦЬ ЯЗЫКА АБ ЗУБЫ. Гаварыць без надзеі быць пачутым. / прашу, і крычу, каб кінуў курыць, бо кашляя, яку бочку, ано даром б'ю языка аб зубы, ні хоча i слухаць. Ятвезь Квас. БЛЁКАТУ НАЕСЦІСЯ. Здурнець, ачмурэць. Ты блёкату наеўся, ці шчо? Гаворыш ні па парадку, альбы-што. Халап'я Падст. БЛІЗКІ СВЕТ. Далёка. Замуж пайшла блізкі свет. Алынаніца Квас. БЛІСКАЦЬ ВАЧЫМА. Гневацца. Ты ні бліскай вачыма, ніхто цябе ні баіцца. Даргужы Міл. БЛУДНАЯ АВЕЧКА. Так скажуць пра таго, хто не знаходзіць сябе ў жыцці. Усе дзеці вучацца, а гэта блудная авечка ад школы па лесі хаваяцца. Грыўда Міл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁
 ◀  / 310  ▶