БЕЗ УСЯКАГО-ЯКАГО. Без прычыны, беспадстаўна. Без усякаго-якаго напау на мяне. Гэто я даўней мало яму за цяля заппаціў, ашукаў яго. А дзе твоя галава тады была? Мы ж з табою барыш пілі! Заполле Кос.
БЕЗ ЦАРА Ў ГАЛАВЕ. Невялікага розуму хто. Ш зачэпай ты яго, абыдзі боком: гэто чалавек без цара ў галаве. Пасля бяды ні абярэшся. Аўсто Стайк.
БЕЛЫЯ МУXI. Сняжынкі. Як першы снег пачне злятацца, то кажуць белыя мухі паявіліся. Даўней кароў пасвілі да самых белых мух. Мілейкі Міл.
БЕЛЫ СВЕТ. Усё наваколле. Цэлы месяцу бальніцы праляжала, ано зараз белы свет пабачыла, аж на душэ палягчэло. Альшаніца Квас. Не сядзі дома, выдзі паглядзі на белы свет, май на дварэ. Заполле Кос.
БЕЛЫ СВЕТ НЯМІЛЫ. Так кажуць, калі здараецца бяда. Ой, цётачку, мне белы свет нямілы. Я ледзьве клеваю. Гэтым летом у аварыю nancmi мая дачка з зяцём. То зяць выжыў, а дачушка мая памярла. г.Івацэвічы.
БІТАЯ ГАДЗІНА. Вельмі доўга (чакаць). Прышоў на брыгаду каняўзяць картоплі абгараць, бітую гадзіну ждаў, пакуль конюх прышоў. Сярадава Жытл.
БІЦЦА ЯК РЫБА АБ ЛЁД. Вельмі старацца, прыкладаць шмат намаганняў. Шкада гэтае жаночыны: адна, німа кому памагчы, б 'ецца як рыба аб лёд. Любішчыцы Люб.
БІЦЬ БІБІКІ (БІМБІКІ). Бадзяцца без справы. Цэлы дзет бімбікі б 'е, а маці дрова рубая. Алынаніца Квас.
БІЦЬ (ЗВАНІЦЬ) ВА ЎСЕ ЗВАНЫ. Шукаць рады, калі здарылася бяда. Ні паспея дзіця захварэць, як маці ваўсе званы б 'е, бо гэто маці. Жамайдзякі Міл.
БІЦЬ КУЛАКАМІ Ў ГРУДЗІ. Клясціся, пераконваць у сваёй праваце. Б 'е сябе ў грудзі, даказвая ўсім, што яго дзед першым на ўсю акругу шафёром бьіў. Кажа, карточку вам прынясу, накажу. A можа, i
182 👁