чмутаркі, як огню баюся: зробіць шчо-небудзъ, то па пол i бегаць будзяш, як дурная тая. Алыпаніца Квас.
БЕЗ АГЛЯДКІ. Вельмі хутка, паспешліва (бегчы, імчацца i пад.). Як грымнуў гром, то беглі дахаты без аглядкі. Аўсто Стайк.
БЕЗ ГАЛАВЫ. Не мець розуму, развагі. Без галавы трэба быць, каб ісціў болото ў чаравіках: вада ж усюды. Хадакі Жытл.
БЕЗ ГАНАВІЦ ЗАСТАЦЦА. Збяднець. Пакуль пабудаваўся, то без ганавіц застаўся. Алыпаніца Квас.
БЕЗ ДАЙ РАЦЫІ. Без сур'ёзнай на тое прычыны, наўмысна. Без дай рацьіі зрэзаў яблыню: янаж яшчэ не старая. Заполле Кос.
БЕЗ ЗАДНІХ НОГ. Моцна спаць. Набегоўся мой унучок за цэлы дзет, то спіць без задніх ног. г.Івацэвічы.
БЕЗ КАНЦА. Вельмі, надта. Без конца добры чалавек мой сусед. Заполле Кос.
БЕЗ МЫЛА ЛЕЗЦІ. Ліслівіць, дагаджаць. Гэдак стараяцца брыгадзіру дагадзіць, што гатоў без мыла ў адно место лезці. Бялавічы Кос.
БЕЗ НАЖА РЭЗАЦЬ. Моцна хваляваць. Зноў надумоўся ехацъ у тую Полъшчу на заробкі. Ты мяне без нажа рэжаш. Зноў мая душа ні на месці будзя. г.Косава.
БЕЗ ПАМЯЦІ. 1. Моцна кахаць. Якмаці ні прасіла, як бацъко ні адгаварвоў, а я ўсё раўно за яго замуж пайгила. Бо любіла без памяці. г.Косава. 2. Непрытомны. У аварыю сусед папаў, другую нядзелю без памяці ляжыцъ у бальніцы. Бялавічы Кос.
БЕЗ САРОЧКІ ПАКІДАЦЬ. Усё аддаць або забраць. У мяне пяцъ дачок. А як кажуць, дочкі пакінуць без сарочкі, бо кожной прыданае трэба даць. Алынаніца Квас.
БЕЗ СПРОСУ. Не пытаючыся, самавольна. Даюць табе — бяры, а без спросу ні чапай, бо ні тваё. Гошчава Стайк.
110 👁