не дастаняш. Руда Падст.
БАЗАРНАЯ БАБА. Нявыхаваны, сварлівы чалавек. Шчо ты за мужчина? Вішчыш, крычыш, баба ты базарная. Гошчава Стайк.
БАЛУ-БАЛУ. Размаўляць працяглы час. Ой, Максім, найду я дахаты. А то мы з табою балу-балу, а ўжэ пара каравам сена даваць. Заполле Кос.
БАРАНІ БОГ. Так скажуць, каб папярэдзіць непажаданае. Даўней барані Бог шчо кепская сказаць на бацька, а зараз сын за грудкі бярэ: "Давай, бацько, грошы на бутэльку". Бараны Ягл.
БАЧЫЦЬ БОГ. Скажуць, калі хочуць запэўніць, пераканаць, пацвердзіць сваю невінаватасць, праўдзівасць сказанага. Бачыць Бог, шчо гэто ні я акалечыў тваю карову. Бялавічы Кос.
БАЧЫЦЬ НАВЫЛЁТ (НАСКРОЗЬ). Ведаць, прадбачыць намеры іншага чалавека. Ты мяне ні правядзеш. Я цябе наскрозь бачу. Алынаніца Квас.
БАЧЫЦЬ НА РАЖНЕ. Не любіць, жадаць зла. У вочы лісом глядзіш, а так - на ражне ты мяне бачыў. Воля Жытл.
БАЧЫЦЬ НА СВАЕ ВОЧЫ. Бачыць самому. Iты ні лепшы: бачыў на свае вочы, як мех мукі з кароўніка валок дахаты. Усе мы грэшныя. Быч Стайк.
БАЧЫШ (БАЧ) ТЫ. Гэтымі словамі выказваюць здзіўленне. Бачыш ты яго, ён разумней за бацька сябе лічыць. Старажоўшчына Кос.
БАШ НА БАШ. Без усякай выгады мяняць, абменьваць па ўзаемнай згодзе. Давай так: я табе двоя парасят, а ты мне цялушачку. Баш на баш у нас выдзя. Заполле Кос.
БАЯЦЦА СВАЙГО ЦЕНЮ. Усяго баяцца. Бачыў, як чалавека забівалі. Гэдак апалохоўся, шчо зараз ценю свайго баіцца. Хрышчонавічы Квас.
БАЯЦЦА ЯК АГНЮ. Моцна (баяцца). Я яе,
111 👁