апошні раз. Не кажы, шчо смаліш цыгарку апошні раз. Апошняя ў папа жонка, німа веры табе. Колькі ты раз ужэ заракаўся. Жамайдзякі Міл.
АПРАНУЎСЯ ЯК АМЯЛЯН НА ПАКРОВУ. Неахайна. "Некалі жыў у сяле дзядзько Амялян. На Пакрову ён апрануўся па-святочнаму, але гузікі на пінжаку зашпіліў не ў лад. Адгэтуль i показка: апрануўся як Амялян на Покрову". Пархута Г.У., 1925 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл.
АПРАСТАЦЬ (АТРАСЦІ) РУКІ. Парваць адносіны, пакінуць. Пакінь ты гэтаго п'яніцу, апрастай рукі. Размерю Стайк. Забудзься на яго, aтpaci рукі, кавалера ты сабе яшчэ знойдзяш. Апыпаніца Квас.
АПУСКАЦЬ ВУШЫ. Губляцца, адчайвацца. Прапала карова, а ты ўжэ вушы апусціў: німа статку, німа ўпадку. Разжывешся, то купіш, каровяча маці ні звялася. Алыпаніца Квас.
А ПЯРУН (ХАЛЕРА) ЯГО ВЕДАЯ. Невядома, ніхто не ведае. А Пярун яго ведая, калі ён з того Косава прыедзя. Бялавічы Кос.
АСІНКАЮ ЗАЛАМАЦЬ. Пакінуць, забыць. Хіба гэто кавалер табе? Напіўся, мацюкаяцца. Асінкаю ты яго заламі! Алынаніца Квас.
АТРУТА НА БЛОXI. Бесцырымонны,надакучлівы хто. Каб хучэй ужэ ён вываліўся з хаты, не чалавек, а атрута на блохі. Скураты Квас.
АТ САБЕ. Даволі добры, някепскі. Kapmomi ат сабе, грэх Бога гнявіць. Хадоркі Кос.
Б
БАБСКІЯ ЗАБАБОНЫ. Выдумкі. Кажуць, як чорны кот дарогу перабяжыць, то не пашанцуя. Я ні веру гэтаму, гэто ўсё бабскія забабоны. Сенькавічы Падст.
БАГРОМ (КРУКОМ) НОСА НЕ ДАСТАЦЬ. Ганарлівы хто. Ён высоко сябе нясе, у яго багром носа
111 👁