Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
выйграў, альбо прайграў. Заполле Кос. A НІ ЛАДУ A HI СКЛАДУ. Ніякага толку, парадку. Гляняш да яго на надворок - ані ладу ані складу, усё разбэрсано. Заполле Кос. А НІ НУ А НІ ТПРУ А НІ КУКАРЭКУ. Ні на што не здатны, нікуды не годны хто. Што ты ад яго хочаш: ані ну ані тпру ані кукарэку. Алыпаніца Квас. А НІ ПОДСТУПУ А НІ ПРЫСТУПУ. Не падступіцца, не знайсці паразумення. Да яго ані подступу ані приступу, не даецца i гаварыць. Скураты Квас. АНО ПА СМЕРЦЬ ПАСЫЛАЦЬ. Так кажуць пра таго, хто доўга не вяртаецца, атрымаўшы даручэнне. Паслала ў Косаво мужыка па дрожджы. Думаю, пірага спяку, заўтры дзеці прыедуцъ. То во цямнея i нiма. Ужэ недзі заехоў да швагра. Яго ано па смерцъ пасылаць, то нажывешся. Альшаніца Квас. АНО ШКУРА ДА КОСЦІ. Вельмі худы, змарнелы. Здэцца, i ем, як усе. А пойду да дохтара на прасвятлення, то ажно брыдко распранацца: ано шкура да косці. Размерю Стайк. Шкура - скура. АПІЛКІ (МЯКІНА) Ў ГАЛАВЕ. Пустадомак, гультай i дурань. У цябе апілкі ў галаве, трэба каб па табе дрын добры пахадзіў. Квасевічы Квас. АПОШНЮЮ ГУНЬКУ ЗАБРАЦЬ. Давесці да галечы. При калхозі падаткамі замучвалі, готовы былі апошнюю гуньку забрацъ. Адзін Бог ведая, як людзі выжылі. Алыпаніца Квас. АПОШНЮЮ САРОЧКУ ПРАДАЦЬ. Аддаць усё, што магчыма. Трэба былі гроты на лячэнне дачкі, апошнюю сорочку прадаў. Заполле Кос. АПОШНЮЮ ШКУРУ ЗДЗЕРЦІ. Забраць апошняе з нажытага, прыдбанага. Цяжко было пры калхозі, готовы былі апошнююю шкуру здзерці. Ятвезь Квас. АПОШНЯЯ Ў ПАПА ЖОНКА. Так скажуць, калі не вераць, што чалавек зрабіў дрэнны ўчынак у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁
 ◀  / 310  ▶