адзеравянела. Руда Падст.
АЖ ПЛЕЧЫ ШУМЯЦЬ. Цяжка працаваць. У пограб вада падышла. Паўдня вычэрпвоў, выносіў вядром, аж плечы шумяць. Сакоўцы Міл.
АЖ ПУП ТРАШЧЫЦЬ. Нешта цяжкае рабіць, падымаць. Ох i лес быў даўней у Гуліні. Памятаю, пасля вайны коньмі лес на школу вазілі, то такія былі сосны: грузілі на сані - аж nyn трашчаў. Заполле Кос.
АЖ ПЫЛ КУРЫЦЬ. 1. Хутка рабіць. 3 ёю ў рабоці ніхто ні справіцца. Бывало, як пачне лён рвацъ, то аж пыл курыцъ. Усіхззаду пакіня. Алыпаніца Квас. 2. Хутка бегчы. Васіль бяжыцъ у магазін, аж пыл курыцъ. Шчо там прьівязлі? Няхачава Стайк.
АЖ ПЯТКІ БЛІШЧАЦЬ. Хутка ўцякаць. Вечаромля могліц ішлі. А ручнікі на крыжах ад ветру як заварушыліся, тоўцякалі, аж пяткі блішчалі. Скураты Квас.
АЖ РУКАМІ ПЛЯСНУЎ (-ЛА, -ЛІ). Моцна ўразіцца, здзівіцца. Похоронка прыгала, а сын проз два месяцы вярнуўся. То маці аж рукамі пляснула i ослабела. г.Івацэвічы.
АЖ СЛІНКІ ПАЦЯКЛІ. Так скажуць, калі ўбачаць перад сабою бататы стол або пачуюць пах смачнай ежы. Зайшоў да суседа, а ў іх свежына. Аж слінкі пацяклі, як убачьіў. То ж ні паклікалі за стол! От скупярдзяі! Бусяж Міл.
АКНО Ў АКНО. Побач, па-суседску, насупраць. Нашы хаты стаяцъ насупраць, проз дарогу, окно ў акно. Квасевічы Квас.
АЛЁША 3 БАТОНАМІ (3 ТРУДАДНЯМІ). Няўмека, недарэка, разявака. Шчо то за кавалер? Ходзіць да дзеўкі, хаваючыся па вуглах. Алёша з батонамі, а ні кавалер. Алыпаніца Квас.
АЛЬБО ВЫЙГРАЎ, АЛЬБО ПРАЙГРАЎ. Пра магчымы поспех ці, наадварот, няўдачу. Hi ведаю, ці e дорога проз лес, ці зарасла. Але паеду напрамкі: альбо
110 👁