нам аж мову адняло. Грыўда Міл.
АЖ (ТОЛЬКІ) ПЯТЫ БЛІСКАЮЦЬ. Хутка ўцякаць. Напалохалі дзяцей русалкою, то ляцелі з рэчкі без аглядкі, аж пяты бліскалі. Грыўда Міл.
АЖНО ВУШЫ ВЯНУЦЬ. Немагчыма слухаць. На прыпынку гэдык маладыя мацюкаюцца, ажно вушы вянуць слухаць. Дубітава Міл.
АЖНО ЖЫЛЫ ПРУТОМ ПАСТАЛІ. Да знямогі (працаваць). Натаміла рукі, ажно жылы прутом пасталі. Скураты Квас.
АЖНО 3 НЕБОМ ГАВОРЫЦЬ. Высокі. Жыто ажно з небом гаворыць, гэдак на яго годзіць. Алыпаніца Квас.
АЖНО ІСКРЫ 3 ВАЧЭЙ ПАСЫПАЛІСЯ. Пра адчуванне імгненнага вострага болю. Стукнуў малатком па пальцы, то ажно іскры з вачэй пасыпаліся. Галенчыцы Ягл.
АЖНО ЛЕС РАЗЛЯГАЯЦЦА. Хораша, прыгожа спяваць (пра птушак, чалавека). Птушкі спяваюць ажно лес разлягаяцца. Алыпаніца Квас.
АЖНО МОХ ПАСТАЎ НА ЁМ. Модна зблажэць, схуднець. Такі худы, ажно мох пастаў на ём. Заполле Кос.
АЖНО ПАЗУРЫ ПАЗАД3IPAЛІСЯ. Модна перажываць, хвалявацца. Паехалі ў бальніцу ды доўго ні было, ажно пазуры пазадзіраліся ждучы. Заполле Кос.
АЖНО ПЕР'Е ПАЛЯЦЕЛО. Модна набіць. Собаку свайго вечне не прывязвая Максім. Ішлі мае дзеці ў школу ды кінуўся да іх, спалохаліся. Як узяла мяне злосць, пайшоў у хату, як страсянуў гаспадара, то ажно пер 'е з яго паляцело. г.Івацэвічы.
АЖНО СВІЦІЦЦА. Вельмі худы хто. Худы, ажно свіціцца. Пчыцы Ягл.
АЖНО СПІНА АДЗЕРАВЯНЕЛА. Зняможыцца ад доўгае працы. За цэлы дзень нарабіўся, ажно спіна
110 👁