Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
АД ЦЁМНАГО ДА ЦЁМНАГО (АД ЦЯМНА ДА ЦЯМНА). Працаваць увесь светлавы дзень. У калхозі на мельніцы рабілі ад цёмнаго да цёмнаго. Альшаніца Квас. АДЧЫНЯЦЬ ІЛБОМ ДЗВЕРЫ. Выганяць, выпіраць. Збрыд сусед, ходзячы ў пазыкі на гарэлку. Пажалілася сыну. Як турнуў, то той сусед ілбом дзверы адчыніў, выляцёў як корок з бутэлькі. Ёдчыкі Квас. АД'ЯДА ДУШЫ (СЭРЦА). Так скажуць пратаге, хто сваімі паводзінамі, учынкамі нервуе, прычыняе клопат, турботы, неспакой. Прывязла дачка малых унукоў на лето, прывязла ад'яду сэрца: усюды лезуць, шкоду робяць. Дальбог, каб чужыя, то зраклася б пілнаваць. Бялавічы Кос. АЖ АДСКОКВАЕ АД ЗУБОЎ. Добра ведаць. Вывучыла вершыка на памяць, аж ад зубоў адскоквая. Гошчава Стайк. АЖ ВОЧЫ ЗЛІПАЮЦЦА. Вельмі марозна. Такі марозузяўся, аж вочы зліпаюцца. Заполле Кос. АЖ ВОЧЫ КОЛЯ. Надта яркі (пра колер). Сукенка такая, аж вочы коля. Альшаніца Квас. АЖ ГАЙ ШУМІЦЬ. Пра нястрымнасць дзеяння. Ляцеў на кане, аж гай шумеў. Бялавічы Кос. АЖ ДАРОТА СТОГНЯ. Пра вялікае мноства людзей. Жну жыто ў Пагарэлой Лазе, а парцізаны ідуць, аж дарога стогня. Альшаніца Квас. АЖ ЗА ВУШАМІ ТРАШЧЫЦЬ. Прагна есці. Выбегаўся за цэлы дзень, то есць зацерку, аж за вушамі трашчыць. Заполле Кос. АЖ 3 ГОРЛА ПРЭ. Вельмі многа чаго. Багацця аж з горла прэ. Бусяж Міл. АЖ КІШЫЦЬ. Многа, шмат чаго. Рыбы ў рэчцы вясною столькі, шчо аж кішыць. Хрышчонавічы Квас. АЖ МОВУ АДНЯЛО. Моцна спалохацца. Ідзем па лесі, ужэ добра сцямнело, а сава як закрычыць, то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
163 👁
 ◀  / 310  ▶