Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
АД ПУЗА. Уволю, колькі хочацца. Грыбы збіралі да нарваліся намаліны - ад пуза наеліся. Халап'я Падет. АД ПУСТОЕ БОЧКІ ЗАТЫЧКА. Няўмека, няўдаліца. Які ты мужчина? Ад пустое бочкі затычка: ровара i того ні паладзіш. Алынаніца Квас. АД РАННЯ ДА ЗМЯРКАННЯ. Увесь дзень. Ад рання да змяркання ні вылаж у з агарода, усё грады палю. Заполле Кос. АДРЭЗАНЫ АКРАЯЦ (КУСОК). Скажуць пра таго, хто пакінуў сям'ю, жыве асобна. Мая дачка ўжэ адрэзаны кусок: пайгила замуж - мужыка пільнуяцца. Скураты Квас. АДСАДЗІЦЬ ПЕЧАНІ. Моцна набіць. Брыгадзіром быў, залез людзям пад шкуру, то нехто гаду такому адсадзіў печані. Ёлкі Ягл. АДСЕКАЦЬ ПЯТЫ. Вельмі хутка бегчы, ляцець. Гром пачаў грымець, то пяты адсекла, ляцела з лесу дахаты. Заполле Кос. АД СІЛЫ. Сама болей. Які зараз сенакос? Дадуць пайку, а там ад сшы тона таго сена. Ібегаяш, шукаяш, дзе яшчэ ўкасіць, каб было на карову. Альшаніца Квас. АД СТРАХУ КОСЫ ПАДНЯЛІСЯ. Модна спалохацца. Пасклізнуўся, упаў, а тут машина. Думоў концы мне. Ад страху косы падняліся. Але шафер паспеў затармазіць. Яглевічы Ягл. АДУЖАЦЬ ХВАРОБУ. Ачуняць, выздаравець. Мой сын у Афганістані быў, прастрэлілі яму лёгкія. Але, дзякуй Богу, адужоў хваробу, жыве, дзеток гадуя. Стайкі Стайк. АДУРА ГАЛАВЫ. Назола, дакука. Выключ гэты цілівізар, адуру галавы. Каб што добрае паказвалі, а то ўсё б'юць ды страляюць. г.Косава. АДУРЫЦЬ ГОЛОЎ. Надакучыць. Адурыла голаў унука: купі да купі, баба, відзіка некого. Мусіла купляць. А зараз i сама з ёю кіна гляджу. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
132 👁
 ◀  / 310  ▶