АДНЫ ГОЛЫЯ ВУГЛЫ ЗАСТАЛІСЯ. Усё панішчана, разграблена. Хаваліся ад немцоў у лесі. Прыйшліў сяло — адны голыя вуглы засталіся. Квасевічы Квас.
АДНЫ ДРАБЫ (ДРЭБЫ). Вельмі худы. Прыйшоў з нямецкаго лагера — адны дрэбы, страшно глядзець было. Альшаніца Квас.
АДНЫ КОСЦІ (РЭБРЫ). Вельмі худы, марны, благі. Худы, аж свіціцца, адны косці. Заполле Кос. Пайшоў у лазню з ім, распрануўся ён - адны рэбра. Алынаніца Квас.
АДНЫМ ВОКОМ ГЛЯНУЦЬ. Трошкі, нядоўга. Гэдак дадому хочацца з гэтае бальніцы. Здэцца, каб хоць адным воком глянуць на хату, на надворок свой, то адразу паздаравеў бы. Ятвезь Квас.
АДНЫМ ВУХОМ. Няўважліва слухаць. Адным вухом слухаю, што яны кажуцъ, а сам думаю пра свае. Любішчыцы Люб.
АДНЫМ МАХОМ. Хутка, адразу. Як узяліся талакою, а ўсе свае, родныя, то адным махом i хату паставілі, i хлява. Сенькавічы Падст.
АДНЫМ МІРОМ МАЗАНЫ. Аднолькавыя. І даўней, i зараз начальнікі адным міром мазаныя - кожны стараяцца сабе. г.Івацэвічы.
АДНЫМ ПЭНДОМ. Хутка, імгненна. Адным пэндом прыляцеў з Косава дахаты. Заполле Кос.
АДНЫ СЛЁЗЫ. Мала, вобмаль. Палучыў громы за месяц - адны слёзы, на хлеб ні зарабіў. г.Івацэвічы.
АДНЯЦЬ ПАМЯЦЬ. Пра няпамятлівасць. Ушчэнт адняло памяць, нават свайго вяселля ні помню. Заполле Кос.
АДНЯЦЬ РОЗУМ. Нешта зрабіць не падумаўшы. Вынясла жар з печы на агарод, а вецяр раздзьмуў, а блізко стажок з саломаю, ледзъве бяды ні нарабіла, зусім розум адняло. Рацкевічы Міл.
161 👁