запасу. Грошай німа — адно за другоя не заходзіць. Ёдчыкі Квас.
АДНО ЗВАННЕ. Так скажуць, калi асоба ці прадмет трацяць сваю адпаведнасць, вартасць, якасць. Адно званне засталося ад Івана: так схуднеў, золажэў. Падстарынь Падст. Зусім не ўрадзілі гэты год картоплі адно званне. Альшаніца Квас.
АДНОЙ ВЯРОВАЧКАЙ ЗВЯ3АНЫ. Скажуць пра тых, хто паяднаны нечым агульным, часцей адмоўным. У нас кладаўшчык з брыгадзіром адной вяровачкай звязаны - абоя зладзяе. Мілейкі Міл.
АДНОЙ КЛЁПКІ Ў ГАЛАВЕ HIMA. Так скажуць пра дурнаватага чалавека. Чалавеча, ці так трэба гарацъ? Мусіць, у цябе адной клёпкі ў галаве німа. Алынаніца Квас.
АДНОЙ НАГОЙ СТАЯЦЬ У МАГІЛЕ. Аслабнуць, знясілець, быць блізкім да смерці. Пабачыў свата, а ён зусім нікудышні - адной нагой стаіць у магілі. Бялавічы Кос.
АДНО НА АДНО ВЫХОДЗІЦЬ. Аднолькава, бязвыйгрышна. Куранят бройлярных купіла, а камбікорм дарагі, то нша выгады. Лети готовых курэй купіць: адно на адно выходзіць. Падстарынь Падст.
АДНО ПТУШЫНАГО МАЛАКА HIMA. Пра матэрыяльны дастатак. Жывуцъ - дай Бог кожнаму: адно птушынаго малака німа. Размеркі Стайк.
АДНОЮ РУКОЮ ЕСЦІ. Пра беднага чалавека. Ён адною рукою есць, бо ў другую німа шчо ўзяць. Скураты Квас.
АДНО ЯЗЫКОМ РАБІЦЬ. Пра гультаяватага, ахвочага толькі да пустой гаворкі чалавека. Гулътай, што з яго ўзяць, адно языком робіць. Размеркі Стайк.
АДНЫ ВОЧЫ БЛІШЧАЦЬ (ЗАСТАЛІСЯ). Моцна схуднець. Так змарнеў гэты чалавек, адны вочы блішчаць. Алыпаніца Квас
150 👁