АДНА ДУША. Адзін, адзінокі. Зараз паўсяла адна душа ў хаці. Скураты Квас.
АДНАМУ БОГУ ВЯДОМА. Усё ведае толькі Бог. Hi трэба загадваць наперад, ніхто ні ведая, шчо да 'ляй будзя, аднаму Богу вядома. Аляксейкі Стайк.
АДНА НАГА ТУТ, ДРУГАЯ ТАМ. Пра хуткае, неадкладнае выкананне даручэння, просьбы. Бяжы, унучок, да доктара - адна нага тут, другая там, дзеду благо. Любішчыцы Люб.
АДНА СЛАВА (ХВАЛА). Пра аднолькавасць ацэнкі, падыходу. Як ты нірабі — адна хвала, як ні старайся - адна слава. Заполле Кос.
АДНА ТРАСЦА. (АДНО ЛІХО, АДНА ХАЛЕРА). Усё аднолькава. У нас так было: рабі ні рабі - адна трасца, усім аднолъкаво заплацяцъ. Грыўда Міл. Як здаровы чалавек, то ў смак i паронікоў, i пірага наесца - адна холера. Быч Стайк.
АДНА ЧАРКА. Адзін клопат, адна турбота. Дрова парубалі i паскладалі - адна чарка. Заполле Кос.
АДНА ШКУРА ДЫ КОСЦІ Худы, благі (чалавек, жывёла). Прыйшоўу водпуск з арміі, золажэў: адна шкура ды косці. Заполле Кос. Шкура - скура.
АДНО ВОКО НА БЯРОЗУ, ДРУГОЕ НА ПЯТКУ. Пра касавокага чалавека. I як гэта дзеўка замуж за яго пайшла? Ён глядзіць, аўяго одно воко на Бярозу, другое на пятку. Алыпаніца Квас. Бяроза - горад.
АДНО ДА АДНАГО. Скажуць тады, калі чалавеку не шанцуе, адольваюць непрыемнасці адна за адной. Як не шанцуя, то не шанцуя: пропало цяля, а цяпер вось свінчо, адно да аднаго, бяда за бядою. Була Міл.
АДНО ЗА АДНО ЧАПЛЯЯЦЦА. Так скажуць, калі чалавеку шанцуе. Майму сыну шанцуя, адно за адно чапляяцца: прэмію добру палучыў i ў латарэю выгроў. Дубітава Міл.
АДНО ЗА ДРУГОЯ НЕ 3АХОДЗІЦЬ. Нямалішку,
139 👁