Пакрыўдзіцца, сабрацца плакаць. Hy, чаго адкавезіў губу? Hi плач, німаленькі. Алыпаніца Квас. 3. Пануры, унураны. Век сядзіць, губу адкавезіўшы, ні засмяецца зроду. Скураты Квас.
АД КАМІЗЭЛЬКІ РУКАВЫ. Нічога не атрымаць, не мець. Паехаў на заробкі зяць, палучыў за месяц ад камізэлькі рукавы. Заполле Кос.
АДКІНУЦЬ КАНЬКІ. Памерці. Гэта не штука старому, раз - i адкінуў канькі. Алынаніца Квас.
АДКІНУЦЬ КУСОК СЭРЦА. Адмовіцца ад таго, што вельмі блізкае, чым вельмі даражыш. Замучыў ты, сынок, мяне. Адкіну кусок сэрца - жыві якхочаш, ано ні трывож мяне. Алынаніца Квас.
АДКРЫЦЬ ДУШУ. Адкрыцца, выдаць патаемнае. Чалавеку душу адкрыяш, a ён пойдзя i пасмяецца з цябе. Сярадава Жытл.
АДКУЛЬ ВЕЦЯР ДЗЬМЕ. Ведаць, разумець, арыентавацца. Hi загаворвай зубы, ведаю, адкуль вецяр дзьме: гэто маці твоя падбухторыла прадаць матацыкла. То хай зара машыну нам купляя, я аўтобусом ездзіць даяе ні буду. Гошчава Стайк.
АДЛЕГЧЫ АД ДУШЫ (АД СЭРЦА). Супакоіцца, адчуць палёгку. Пазваніў сын з Мінска, шчо добра заехоў: мне i адлягло ад сэрца. Быч Стайк.
АДЛЕЖВАЦЬ БАКІ. Ленавацца, нічога не рабіць. Прыйдзя з работы мой гаспадар ды адлежвае бакі, бо ён, бач, стаміўся. А я бегаю адна да цямна: i свіней накарміць, пачысціць трэба, i карові даць, падаіць, i есці наварыць яму i дзецям. Старажоўшчына Кос.
АДЛЯТАЦЬ АД ЗУБОЎ. Добра ведаць. Так вывучыла вершыка - ад зубоў адлятая. г.Івацэвічы.
АДНАГО ПОЛЯ ЯГАДЫ. Падобныя адзін на аднаго (па характару, паводзінах). I ён, i яна - аднаго поля ягады: п'юць у цёмную голоў, дзеці як сіраты гадуюцца. Альшаніца Квас.
141 👁