Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
адзін з-пад аднаго. Альшаніца Квас. АДЗІН КАНЕЦ. Так скажуць, калі не знаходзяць выйсця з цяжкага становішча, пагаджаюцца з абставінамі. Расказвалі ў вайну смаленскія бежанцы npa колхозы, якая там бяднота была. То мы моцно ні хацелі ўступаць. Але не было дзе падзецца. Адзін конец - усе запісаліся. Заполле Кос. АДЗІН У АДЗІН (АДНА Ў АДНУ, АДНО Ў АДНО). ГПадобныя. Хлопцы - адзін у адзін: i з твару, i ростом. Азярцо Падет. 2. Добрыя па якасці. Сосны адна ў адну: высокія, стромыя. Кушняры Падет. 3. Аднолькавыя па велічыні. Гэта курыца нясе яйца адно ў адно. Альшаніца Квас. АДЗІН ЦЕНЬ ЗАСТАЎСЯ. Зблажэць, змарнець. Хварэў доўго мой сват, адзін ценъ ад яго застаўся. Яглевічы Ягл. АДЗІН ЧОРТ. Усё роўна, без розніцы. Ці много заробіш, ці мало - адзін чорт. Гэтых грошай век мало. Даргужы Міл. АДЗЯВАЦЬ (АДЗЕЦЬ) САБЕ ХАМУТА НА ШЫЮ. 1. Набываць сабе лішні клопат. Качанят купіла, аб'еліўсе вушы. I давай, i давай есці, без перастанку. От адзела сабе хамута на шыю. Бялавічы Кос. 2. Папасці ў залежнасць. Казаў, нігды жаніцца ні буду. Папалася смела дзеўка, сама ў хату прыгала. Усёраўно адзеў хамута на шыю. Альшаніца Квас. АД ЗЯМЛІ АДАРВАЦЦА I НЕБА НЕ ДАСТАЦЬ. Памыліцца ў выбары. Была работа добрая, трактарыстом рабіў. Не, пакінуў, стаў брьігадзіром, начальніком захацеў быць. То зараз клянуцъ людзі: надто паганы. Так яму i трэба, ад зямлі адарваўся i неба ні дастаў. Заполле Кос. АДКАВЕЗІЦЬ ГУБУ. 1. Паквапіцца, пагнацца на чужое, дармовае. Бач ты яго, адкавезіў губу на чужоя, а ў самого леташняго снегу ні выпрасіш. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
181 👁
 ◀  / 310  ▶