Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
ку маю хлопцы любяць — адвілу німа: надто хороша. Альшаніца Квас. АДВЯСЦІ ДУШУ. Здаволіцца. Люблю боцманы - аладкі з мясом, ажно пяць штук з'еў, адвёў душу. Алыпаніцв Квас. АДДАВАЦЬ (АДДАЦЬ) ДУШУ. Моцна любіць, песціць. Маці дзецям душуаддае, песціць, аяны павырастаюць, то пісьмо лянуюцца напісаць. Квасевічы Квас. АДДАВАЦЬ (АДДАЦЬ) ЗАМУЖ. Садзейнічаць уступленню ў шлюб жанчыны. Аддалі замуж дачку, ды адны засталіся. Скучно, добра, што яшчэ маладыя праведваюць. г.Косава. АДДАЦЬ БОГУ ДУШУ. Памерці. I еў смачно, i спаў, колькі хацеў, але ад смерці не схаваўся, аддаў Богу душу. Боркі Люб. АДДАЦЬ ЗА ДЗЯКУЙ. Тайна, нядорага. Парасята так падаражалі, а я тыдзянь назад аддаў за дзякуй. Размерю Стайк. АДДАЦЬ ЛЯНОШЧУ. Перакінуць на іншага санлівасць, млявасць. Kani хто пасля сну пацягваяцца, кажуць: аддае ляношчу. Заполле Кос. АДДАЦЬ У ЛЮДЗІ. На працу па найме. Мяне бацько ў 12 гадоў у людзі аддаў: у Сіняўцьі пастушком быў. Згаварыліся на пяць пудоў жыта. Заполле Кос. АД'ЕСЦІ (ВЫЕСЦІ) ДУШУ. Дакучаць пастаяннымі прыдзіркамі, папрокамі, сваркамі. А д 'еў душу - пакіну я яго. Бялавічы Кос. АДЗІН АДЗІНЮТКІ. Адзінокі. Памярлі яго равеснікі, німа з кім i пагаварыць, адзін адзінюткі. А яму ўжэ за дзявяносто. Жамайдзякі Міл. АДЗІН БОГ СВЯТЫ ВЕДАЯ. Нікому невядома. Адзін Бог святы ведая, шчо з намі будзя. Нашчо наперад загадваць. Верашкі Квас. АДЗІН 3-ПАД АДНАГО. Адзін за аднаго меншыя. Сядзіць мая дачка дома: абсыпалася дзецьмі,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
202 👁
 ◀  / 310  ▶