рукамі i нагамі, ні выняся мая галава того тлуму. Жытлін Жытл.
АДБІЦЦА АД РУК. Не слухацца. Як паехоў хлопяц у горад, то зусім ад рук адбіўся: курыць пачаў, дахаты ні едзя. Гічыцы Ягл.
АДБІЦЦА АД ХАТЫ. 1. Здзічэць, зрабіцца бадзяжным. Сабака адбіўся ад хаты, упыну німа. Грыўда Міл. 2.Стаць валацугам; пакінуць надоўга родныя мясціны. Тры годы ў арміі, пасля на цаліне — адбіўся ад хаты. Заполле Кос.
АДБІЦЬ БРЫДУ. Пазначыць граніцы ўчастка на сенажаці. Перад тым, як пачынаць касіць, адбіваюць брыду. Заполле Кос. Брыда - мяжа, пратаптаная на сенажаці, якая аддзяляе адзін участак ад другога.
АДБІЦЬ НУТРО (ПЕЧАНІ). Моцна збіць. Пайшоў мой хлопяц на музыкі ў суседняе сяло, то гэдык збілі, усё нутро адбілі, у бальніцы ляжыць. Хрышчонавічы Квас.
АДБОЮ HIMA. Многа, болын як трэба. Сіратою выросла, ладная дзеўка, ад ж аніхоў адбою німа. Скураты Квас.
АДБЫЦЬ ЧАРГУ. Выканаць пэўны абавязак. На вяселья мне, старой, так не хочацца ісці, але трэба адбыць чаргу, бо яны да мяне прыходзілі. Заполле Кос.
АДВАРОЧВАЦЬ (АДВЯРНУЦЬ) НОСА. 1. Грэбаваць. Не адварочвай носа ад місы, еш, шчо дала. Ёдчыкі Квас. 2. Пазбягаць сустрэчы, ігнараваць. Бач, адвярнуў носа. Яшчэ раз скажу: ты пакраў гарбузы ў мяне з поля. Заполле Кос.
АД ВЕТРУ ВАЛІЦЦА (ПАВАЛІЦЦА). Быць вельмі слабым. Так вымучыла грыпа, гатоў ад ветру паваліцца. Скураты Квас.
АД ВІДНА ДА ЦЯМНА. Увесь светлавы дзень. У сяле летом кі'на німа калі глядзецъ: ад відна да цямна ў градах. Быч Стайк.
АДВІЛУ HIMA. Занадта, больш як трэба. Дач-
186 👁