АБЯЦАЦЬ ЗАЛАТЫЯ ГОРЫ. Абяцаць матэрыяльны дастатак, багацце. Як сватаўся да мяне, то абяцаў залатыя горы. Пасля вяселля завёз у Расію, а там - вецяр свістаў na завуголлях. Пакуль абжыліся, завялі гаспадарку, то цяжко прышлося. Але зараз, дзякаваць Богу, усё e. г.Косава.
АГАРОД ГАРАДЗІЦЬ. Пустасловіць. Хопіць агарод гарадзіць, сама работа ні зробіцца, трэба варушыцца. г.Івацэвічы.
АГЛЯНУЦЦА HI ПАСПЕЯШ. Пра тое, што вельмі хутка праходзіць, мінаецца. Жыццё прабяжыць - ні згледзіш: аглянуцца ні паспеяш, аўж эўзялёньі гаёк трэба збірацца. Бусяж Міл. Зялёны гаёк - тут: могілкі.
АДАБРАЦЬ ХЛЕБ. Пазбавіць заробку. Бач, які хітры: паглядзеў, як я пляту кошыкі, навучыўся ад мяне, а зараз i ён людзям прадае, адабраў у мяне хлеб. Размеркі Стайк.
АДАЛЬЮЦЦА СЛЁЗЫ. Г.зн. крыўда, зло не застануцца непакаранымі. Не крыўдзі cipamy, Андрэй, бо гэто велькі грэх, адальюцца табе сірочыя слёзы. Хадоркі Кос.
АДАРВАЦЬ ГАЛАВУ. Звычайна кажуць, калі пагражаюць за нейкую правіннасць пакараць. Будзяш прыставаць да мае дачкі, адарву галаву: я ні для цябе яе гадаваў. Зыбайлы Жытл.
АДАРВАЦЬ КУСОК СЭРЦА. Прыняць няпростае рашэнне. Адарву кусок сэрца, перастану памагаць, хай жывуць, як хочуць. Смяшаць людзей: то сходзяцца, то расходзяцца, то б'юцца, то мірацца. Ано мая душа выбольвая. Хай жывуць, як хочуць. Альшаніца Квас.
АДАРВІ ДЫ ВЫКІНЬ. Пра нехлямяжага чалавека. Хіба гэто мужык? Адарві ды выкінь, ніц ні варты. Сярадава Жытл.
АДБІВАЦЦА РУКАМІ I НАГАMI. Наадрэз адмаўляцца. Хочуць дзеці забраць у горад. Адбіваюся
207 👁