чыць. Едзь у свет i рабі, шчо хочаш, абы мае вочы ні бачьілі. г.Косава.
АБЫ ДЗЕНЬ АДБЫЦЬ. 3 неахвотай працаваць. На колхозной рабоці абы дзет адбыць, усёраўно ніц ні плацяць. Алыпаніца Квас.
АБЫ ДЗЕНЬ ДА BEЧАРА. Так скажуць, калі займаюцца непрадуктыўнай, марнай працай. Бало, пойдзям касіць у колхоз, то так i косім: абы дзет да вечара. Заполле Кос.
АБЫ ЗБЫЦЬ 3 РУК. Скажуць тады, калі жадаюць пазбавіцца ад нечага мал акаштоўнага. Продала картоплі за гнілую рыбу: абы збыць з рук. Хрышчонавічы Квас.
АБЫ 3 РУК. Абы-як. Неакуратны чалавек Хведар, век пражыў, а ўсё робіць абы з рук, цяп-ляп. Гошчава Стайк.
АБЫ КАНЕЦ 3 КАНЦОМ СЦЯГНУЦЬ. Так скажуць, калі адчуваюць нястачу ў нечым. От, жыву як усе: ад палучкі да палучкі, абы конец з концом сцягнуць. Руда Падст.
АБЫ КІШКА ПРУТОМ СТАЯЛА. Пра непераборлівасць у ежы, адчуванне сытасці. От, наеўся сяго-таго: абы кішка прутом стаяла. Гошчава Стайк.
АБЫСЦІ БОКОМ. Не чапаць, не звязвацца. Дурного чалавека абыдзі боком, лепш ні звязвайся з ім. Размеркі Стайк.
АБЫСЦІ ЗА ВЯРСТУ. Ухіліцца ад сустрэчы з кімнебудзь. Дзе твое вочы, дзеўка? Прышоў п'яны кавалер да цябе - абыдзі такого за вярсту. Любішчыцы Люб.
АБЫСЦІ КРУГОМ. Пазбегнуць сустрэчы. Не зачэпайся ты з ім, абьідзі кругом, то даўжэй пражывеш. Сенькавічы Падст.
АБ'ЯДАЦЬ (АБ'ЕСЦІ) ВУШЫ. Так скажуць, калі не апраўдваюцца затраты на ўтрыманне жыўнасці ў гаспадарцы. Купіла качок, то аб'елі вушы: давай i давай ім есці, такія пражэрлівыя. Быч Стайк.
201 👁