Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
за мною картоплі капаў. Ажно міліцанера вызвали Аблілося мае дзіця слязьмі, душою не вінаватае. Хрышчонавічы Квас. АБМЫЦЬ I АБШЫЦЬ. Паклапаціцца, дагледзець. Цяжко цётцы: дзесяцёро дзяцей. Гэто ж абмый i абшый такое сям'іско. Бялавічы Кос. АБОЯ РАБОЯ. Аднолькавыя. Ты за імі ні заступайся: абоя рабоя. Іяна акалуха -у х а ц і ні пераступіць, i ён ні лепшы - парадку на надворку німа. Размеркі Стайк. АБОЯ ЯК АДЗІН. Пра людзей, падобных у чым-небудзь адзін на аднаго. I трэба так - абоя як адзін i ростом, i натурою. Заполле Кос. АБРАСЦІ ГРАЗЗЮ. Так скажуць, калі непарадак у хаце, бруд. Капалі картоплі цэлы тыдзянь, ні было калі i ў хаці прыграбці. Абраслі граззю так, шчо цэлы дзень пратала, наводзіла парадкі. Альшаніца Квас. АБРАСЦІ МОХОМ. Адзічэць, прыйсці ў запусценне. Усяго год, як маці памярла, a ўжэ хата мохом абрасла. Даргужы Міл. АБРЫДЗЕЦЬ БОГУ I ЛЮДЗЯМ. Надакучыць, апрыкраць. Німа цярпення на яго, абрыд Богу i людзям. Міхнавічы Стайк. АБСЫПАЦЦА ДЗЕЦЬМІ. Мець вялікую сям'ю. Маладыя, a гэтак дзецьмі абсыпстіся, адно з-пад аднаго. Аўсто Стайк. АБУЦЬ У ЛАПЦІ. Ашукаць. Сказаліў сельсавеці: як здасі, дзед, тону малака, то прэмію выпішам. Здаў ім тону, a прэміі німа, абулі ў лапці старого. Мілейкі Міл. АБЦІРАЦЬ ВУГЛЫ. Туляцца. Чаго ты наму'зыкі ходзіш? Прышоў, то танцуй, а гэто ано вуглы абціраяш. Альшаніца Квас. АБЫ ВОЧЫ МАЕ НІ БАЧЫЛІ. Так выказваюць абурэнне ўчынкам чалавека i нежаданне яго ба-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
239 👁
 ◀  / 310  ▶