Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
А АБАБІЦЬ НОСА. Спраўдзіць жаданне, збіць ахвоту. Людзі ягады валочацъ, а на мяне нека немач напала. Яно трохі паздаравела - хутчэй у лес. Абабіла носа, аж паздаравела. Алыпаніца Квас. АБВЯСЦІ КРУГОМ ПАЛЬЦА. Ашукаць. Купіў карову на базары. Прывёў дахаты, жонка села даіць — адно тры цыцкі дояцца. Як схацелі, абвялі мяне кругом пальца. Заполле Кос. АБГАВАРЫЦЬ 3 НОГ ДА ГАЛАВЫ. Зняславіць, зганьбіць. Мая свякроў былаліхая. Бало, назбірая бабоў каля сябе i мыя мае косці, абгаворыць з ног да галавы. Скураты Квас. АБЕД АДБЫЦЬ. Выканаць дакучлівы абавязак. Кароў адпасвілі, абед адбылі - i добра. Заполле Кос. АБІВАЦЬ (АБІЦЬ) КАПЕЙКУ. Зарабляць. Робіць мой швагер на падсочцы, то добрую капейку абівая. Ёдчыкі Квас. АБІВАЦЬ ПАРОГІ. Прасіць, дамагацца. Памятаю, паўгода абіваў парогі начальнікам, пакуль шиферу далі хату накрыць. Квасевічы Квас. АБІЖАНЫ БОГОМ I ЛЮДЗЬМІ. Пра няшчаснага чалавека (найчасцей так скажуць пра калеку ці сірату). Hi крычы на яго: ён i так абіжаны Богом i людзьмі. Алыпаніца Квас. АБЛАМАЦЬ POГI. Уціхамірыць, сцішыць. Зяць да дачкі ўсё з кулакамі скакаў, то я яму хутко рогі абламаў. Мілейкі Міл. АБЛІВАЦЬ ГРАЗЗЮ (ПАМЫЯМІ). Зневажаць, несправядліва вінаваціць, распускаць плёткі. Свякроў па ўсём сяле ходзіць граззю мяне аблівая, i трэба гэто щрпець. Грыўда Міл. АБЛІЦЦА СЛЯЗЬМІ. Горка, наўзрыд заплакаць. Напалі на майго хлопца, шчо ён ровара ўкраў у Мацвея Адзінцоваго. Ці гэтаму праўда? Ён цалюткі дзень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
277 👁
 ◀  / 310  ▶