прыназоўніка да з родным склонам назоўнікаў у словазлучэннях тыпу пайшоў жыцъ да сына, паехоў да Косава, пайшоў да шауца i прыназоўніка па з вінавальным склонам назоўнікаў у словазлучэннях тыпу ісці па воду, ісці па хлеб.
Адзначым, што ў фразеалагічны склад Косаўшчыны, акрамя ўласна дыялектнай фразеалогіі, уваходзяць агульнанародныя, літаратурныя, фальклорныя фразеалагізмы, зразумелыя кожнаму беларусу. У «Фразеалагічным слоўніку Косаўшчыны» можна знайсці ўсе тыпы дыялектнай фразеалогіі, класіфікацыю якой у свой час распрацаваў І.Я.Лепешаў і дапоўніў М.А.Даніловіч.
Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку. Тлумачэнне фразем найчасцей даецца праз сінанімічную літаратурную лексему або раскрываецца шляхам разгорнутага апісання. Асобныя дыялектызмы для зручнасці тлумачацца ў слоўнікавых артыкулах.
У фразеалагізмах прастаўлены націскі.
193 👁