Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
най для Гарадзенска-Баранавіцкай дыялектнай групы, якая вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы i вызначае яе нацыянальную спецыфіку: дзеканне i цеканне, пераход в, л у пэўнай пазіцыі ў у нескладовае, цвёрдыя шыпячыя, p, ц, аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова i склада перад глухім зычным, цвёрдыя губныя на канцы слова, чаргаванне ро, ло, ле з ры, лы, лі i інттт. Разам з тым у слоўнікавых артыкулах адлюстраваны дыялектныя адметнасці Косаўшчыны, а іменна: а) захаванне канцавога ненаціскнога о ў назоўніках, прыслоўях (сонцо, жыто, просо, мамо, тато, моцно, кепско, мало, много)', б) прыстаўное г перад пачатковымі а, у (гарэшнік, гануча, гараць, гарабіна, гуліца); в) канчатак -а ў назоўным склоне множнага ліку ў назоўніках ніякага роду (вокна, кацянята, гнёзда)', г) ужыванне старой, сінтэтычнай формы будучага часу дзеясловаў незакончанага трывання (пісацьму; рабіцьму, касіцьму)', д) наяўнасць моцнага якання ў канчатках дзеясловаў другой i трэцяй асобы адзіночнага ліку (будзяш, трымаяш, танцуя, спявая), першай i другой асобы множнага ліку (выбіраям, тлям,гуляяця, сябруяця); e) о на месцы a ў афіксе -ся зваротных дзеясловаў прошлага часу ў ніякім родзе i ў безасабовых дзеясловах (сонцо схаваласё, дрэво зламаласё, змяркаласё, сніласё); ж) канчатак -i ў месным склоне назоўнікаў мужчынскага роду (у лесі, у хлебі) i канчатак - э ў месным склоне адзіночнага ліку ў назоўніках з асновай на шыпячыя ip (на шашэ, на пячэ, надварэ, намяжэ); з) канчатак-сш у назоўніках мужчынскага i ніякага роду ў творным склоне (небом, горадом, светом, медом); i) наяўнасць выбухнога г (ганок, гузік); к) разам з поўнай формай прыметнікаў, займеннікаў i лічэбнікаў ужываецца сцягнутая форма (добра карова, нова хустка, гэто сяло, сёма гадзіна); л) пашыранасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
204 👁
 ◀  / 310  ▶