Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны
Сучасны Івацэвіцкі раён, так склалася спрадвеку, умоўна дзеліцца на тры рэгіёны: Быценшчыну, Косаўшчыну ды Целяханшчыну. I кожны куточак адметны, своеасаблівы, непаўторны, варты пільнага вока i гісторыка, i этнографа, i мовазнаўцы. 63 вёскі належаць да Косаўшчыны (39 з іх вядомыя з 16 ст.), i кожнае паселішча лучыць з мястэчкам Косава свая дарога. 3 поўначы, захаду i ўсходу край здаўна атуляюць Буленская, Бялавіцкая ды Любішчыцкая пушчы, з поўдня да яго падступаюць целяханскія балоты.
Само Косава (упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1494 годзе) ляжыць на высокай градзе мяжы вялікага водападзелу паміж Чорным i Балтыйскім морамі. Праз Косава праходзіў старажытны шлях, «дорога звычайная звечная» з Вільні на Валынь. Тут ад сярэдзіны 16 ст. ладзіліся шумныя кірмашы. 3 1594 па 1765 гады мястэчкам i маёнткам Косава (7 фальваркаў, 17 вёсак) валодалі знакамітыя Сапегі (пабудавалі касцёл, царкву, адкрылі школы пры іх). Усё 19 стагоддзе Косава з вакольнымі вёскамі - уласнасць багатых прамыслоўцаў Пуслоўскіх (заклалі суконную, дывановую i коўдраткацкую фабрыкі, працавалі гута, бровар, цагельня, смалакурня). 3 1921 па 1939 гг. мястэчка - цэнтр Косаўскага павета, з 1939 па 1947 - цэнтр Косаўскага раёна [ 1.c.439 - 516]. Як бачым, ад самага пачатку i да сягоння Косава было i ёсць тым ядром-цэнтрам, які аб'ядноўваў, групаваў вакол сябе мясцовы люд.
Размаўляюць на Косаўшчыне гаворкай, характэр-
219 👁