Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
Маёй любай жонцы Антаніне прысвячаю. Ад складальніка «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» - плён маёй доўгай руплівай працы. Працы, якая, праўда, аніяк не абцяжарвала. Наадварот, прыносіла радасць, адчуванне споўненага абавязку перад людзьмі, што збераглі, захавалі ў маўленні жывое народнае слова. Усім ім мой шчыры дзякуй. Я ўдзячны майму навуковаму кіраўніку M.M. Аляхновічу, дацэнту, загадчыку кафедры гісторыі беларускай мовы i дыялекталогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт» імя A.C. Пушкіна», які паспрыяў друкаванню «Фразеалагічнага слоўніка Косаўшчыны» ў зборніках навуковых артыкулаў, што рыхтаваліся на кафедры, заахвоціў да збірання i выдання болын поўнага збору ўстойлівых адзінак мовы маёй роднай Косаўшчыны. У час працы i падрыхтоўкі выдання да друку я нязменна адчуваў падтрымку, моцнае плячо маіх даўніх сяброў Алеся Разанава i Зміцера Санько. Тэхнічнае вырашэнне: вонкавы выгляд, вёрстку - здзейсніў В.М. Гапееў, добрай душы чалавек. Сардэчны дзякуй вам! У працяглай i напружанай працы побач са мной была жонка Антаніна. Яна - мой першы чытач, зычлівы дарадца, прынцыповы крытык. А яшчэ Антаніна Іванаўна, праявіўшы ўмельства i цярпенне, зрабіла камп'ютарны набор. Дзякуй табе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
244 👁
 ◀  / 310  ▶