Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
вець. Я ўжэ перад апярацыяю папрашчаўся з усімі, ні думоў, шчо выжыву. Дзякаваць Богу, дактара з таго свету вярнулі. Міхнавічы Стайк. ВЯРНУ'ЦЬ HOC. Пазбягаць сустрэчы, адварочвацца. Як пазычала грошы, то я добра была, а зараз верня носа, бо аддаваць трэба. Лазаўцы Міл. ВЯРО'УКА ПЛА'ЧА. Пра таго, хто заслугоўвае суровага пакарання. Акалечыў хлопца маладого гэты біндзюжнік, а даўно бацьку казалі: "Глядзі сына, па ём даўно вяроўка плача". Жытлін Жытл. Біндзюжнік - бандыт. ВЯРО'УКІ ВЩЬ. Падпарадкоўваць сваей волі. Нявестка з майго сына вяроўкі ўе: паддаўся ўшчэнт, што яна ні скажа, то ён усё робіць. Але ніхай. Мяне ні слухоў, то хай хоць яе слухая. Рацкевічы Міл. ВЯРХО'М СЕ'СЦІ. Дамагчыся перавагі, падпарадкаваць. Што гэто за начальнік? Наягорабочыя вярхом селі: калі схочуць - прыдуць на работу, калі схочуць пайдуць з работы. г.Івацэвічы. ВЯРЭ'ДЗІЦЬ ДУШ У (СЭ'РЦА). Трывожыць, хваляваць. Паехалі мае мужчыны на заробкі ў Польшчу, даўно пісьма німа. Суседка прыгала ды расказвае страхі пра тую Польшчу. Кажу, не вярэдзь мне душу, яна i так баліць. Стайкі Стайк. Г ГАВО'РЫЦЬ 3 НЕ'БОМ. Так скажуць пра гонкае, высокае дрэва ці расліну. Ах, i жыто ўрадзіло, з небом гаворыць, трудно будзя пераламаць на серп. Заполле Кос. ГАВЭ'НДЫ ГАВЭ'НДЗІЦЬ. Еаварыць пустое. Ну, хопіць вам гавэнды гавэндзіць, пара садзіцца абедаць. Заполле Кос. ГАД ПЕ'ЧАНЫ. Нягоднік. Гад печаны, нікому ні выбачыць: ні старому, ні малому. Бялавічы Кос. ГАДЫ Ў РАДЫ'. Зрэдку сустракацца, бачыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярнуць, вяроука, вяроукі, вярэдзіць, сесці, сэрца
53 👁
 ◀  / 310  ▶