бываць i інш. Маладыя былі, то часто ездзілі адзін да аднаго, a пастарэлі, то сустракаямся гады ў рады. Размеркі Стайк. ГАЛАВА' АПГЛКАМІ (МЯКГНАЮ) НАПХА НА (НАБГТА). Пра бесталковага, дурнога чалавека. Купіў гармоню на старасць, што з яго возьмяш, - галава апілкамі напхана. Алыыаніца Квас. Павёз мужык мой парасят прадаваць. То за паўцаны аддаў. Даўно кажу: у яго галава мякінаю набіта. Бялавічы Кос. ГАЛАВА' БАЛІ'ЦЬ. Перажываць, непакоіцца, турбавацца. Малыя дзеткі-малыя бедкі, a павырастаюць, р а з'едуцца na свеці, вот i баліць галава за кожного. Алыпаніца Квас. ГАЛАВА' ВА'РЫЦЬ. Разумны, кемлівы. О-о-о, у твайго хлопца галава варыць: як бач задачку рашыў. Яглевічы Ягл. ГАЛАВА' ГУ'ЗА ЗНО'ЙДЗЯ (ШУКАЯ'). Нарывацца на непрыемнасць. Казала, каб ездзіў памалей, то не слухоў. Во i знайшла галава гуза: падбіў чалавека. Размеркі Стайк. ГАЛАВА' - ДВА ВУ'XI. Нездагадлівы, праставаты чалавек. Эх, ты, галава - два вухі, лічы, за так аддаў цялушку, а за яе можно было добрыя грошы ўзяць. г.Івацэвічы. ГАЛАВА' ДУБО'ВАЯ. Пра чалавека, які зрабіў неабдуманы ўчынак. Галава твоя дубовая, ты ж бачьіў шчо навальніца пачынаяцца. Чаго ты паехоў дахаты? Перачакаў бы ў дзеда. Альшаніца Квас. ГАЛАВА' ЗАБГТА. Увесь у клопатах, думках хто. Прыгала вясна, адным галава забіта: як пасадзіць картоплі. Размеркі Стайк. ГАЛАВА' ЗВАРЫ'ЛА. Пра таго, хто зрабіў неабдуманы ўчынак. Галава зварыла ў цябе: i трэба было поначы ехаць на болото. Дорога абы-якая, прабуксаваў во ноч. Старажоўшчына Кос
Дадатковыя словы
варыць, вуxi, зедуцца, знойдзя
50 👁