ГАЛАВА' ІДЗЕ' (ПАЙШЛА') КРУТОМ. Так кажуць, калі шмат клопатаў. Вяселле трэба рабіць сыну, а дзеўку гарадскую бярэ, не ведаю, за шчо ўхапіцца, галава кругом ідзе. Корачын Жытл. ГАЛАВА' ПУ'ХНЯ. Шмат думак, перажыванняў. Памятаю, забрсші сына ў Афганістан, пісям доўго ні было, то галава пухла з думы. г.Івацэвічы. ГАЛАВА' СЛАБА'Я. Пра дрэнную памяць. Меншы ўнучок кепско вучыцца, галава слабая, але трактарыстом будзя i вучыцельку замуж вазьме. Заполле Кос. ГАЛАВО 'Й ВАРЫЦЬ ТРЭБА. Прымаць правільнае рашэнне, абдумваць, перш чым брацца за справу. Трохі галавой варыць трэба, ні маленькі: пакіня ён жонку з малымі дзецьмі i паедзя на заробкі! А яна шчо адна рабіцімя? Жамайдзякі Міл. ГАЛАВУ' ДА ПАДУТПКІ НЕ ДАВЯСЦГ. Хутка заснуць. Так натамілася, картоплі полючы, - галаву да падушкі не давяла. Алыпаніца Квас. ГАЛАВУ' СКРУЦГЦЬ. Згінуць, прапасці. Брыгадзіром рабіў, уеўся людзям у пячонкі, радаваліся, як у свет паехоў А там недзі галаву скруціў. Квасевічы Квас. ГАЛАВУ' СУШЫ'ЦЬ. Знясільваць сябе разумовай працай. Ажно шкада ўнучка: прыехоў на лето i кожны дзень галаву за кніжкамі сушыць. Грыўда Міл. ГАЛАВЫ' HI ПРЫКЛАДУ '. Не разумець, не разважыць. Галавы ні прыкладу, як будзя адпасвіць кароў: ca 'мы старыя i наняць німа каго. Аўсто Стайк. ГА'НІЦЬ НА ЧЫМ СВЕТ СТАГЦЬ. Абражаць, лаяць. Мужык як панюхая корка, то прыдзіраяцца да ўсяго. Ганіць мяне, на чым свет стаіць, як тая баба. Заполле Кос. ГА'НЬБУ ДАЦЬ. Зганьбаваць. Такую цялушачку спраўную купіла, а то ж мужык ганьбу даў кажа, малая. Бялавічы Квас. ГАНЯ'ЦЬ САБА'К. Бадзяцца без справы. - Шчо
Дадатковыя словы
ганьбу, ганяць, пухня, сабак
61 👁