Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны (2014). А. Ф. Зайка

 ◀  / 310  ▶ 
робіш? — A нічого. Парабіў работу: сено прывёз, картоплі выкапоў, дрова парубаў — зараз сабак ганяю. Алыпаніца Квас. ГАРА' 3 ПЛЕЧ СПА 'Л А (ЗВАЛІ 'Л АСЯ). Пазбавіцца ад клопатаў, перажыванняў, адчуць палёгку. Перарабіў печы ў хаці, то як гара з плеч спала. Зыбайлы Жытл. ГАРА'ЧАЯ ГАЛАВА'. Нястрыманы, неразважлівы чалавек. Вечар з дзеўчынаю пасядзеў, прышоў: "Жаніцца буду! " Астудзі сваю гарачую галаву, адумайся, ты ж яе зусім ні знаяш. Куляшы Міл. ГАРО'Д ГАРАДЗГЦЬ. Хлусіць, выкручвацца. Э-э-э, пачала ўжэ гарод гарадзіць. Сказала б, што праспала цэлы дзень, а то хвораю прьікінулася. Жытлін Жытл. ГАРЫ'ЦЬ У РУКА Х. Хутка спраўляцца з работай. Мая жонка, за што ні возьмяцца, - у с ё ў руках гарыць. Няхачава Стайк. ГАРЫ ЯНО' ГА ТОМ. Так выказваюць абурэнне, раздражненне. Ано получу пенсію - адразу кіну работу. Горы яно гаром, усіх грошай ні заробіш. г.Косава. ГАРЭ'ЦЬ АГНЁ'М. Тэмпературыць. Унучка захварэла, гарыць огнём. Градусніка дала - пад сорок. Шчасце, шчо сусед дома быў. Хутчэй у машину да ў Косово, у бальніцу. Ажно пад ранок жара спала. Добра, шчо ў людзей машины зараз е. Каб даўней, то згарэло б дзіця. Скураты Квас. ГАРЭ'ЦЬ СГНІМ ПО'ЛЫМЯМ. Не шкадаваць таге, што можа прапасці. Хай тыя картоплі гараць сінім полымям, каб я іхут акі холад полола. Будзя яшчэ цяпло, у Богаўсякіх дней много. Алыыаніца Квас. ГАТОЎ ВЫ'СКАЧЫЦЬ 3 САРО ЧКІ. Уцякаць з усіх сіл. Пайшла па ягады, пачалася навальніца, то ўцякала з лесу - гатоў з сарочкі выскачыць. Заполле Кос. ГАТОЎ ПАЛЬЦО'М ДАСТА'ЦЬ. Празмерна наесціся. Наеўся, гатоў пальцом дастаць. Размерю Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агнём, выскачыць, гарачая, гарэць
64 👁
 ◀  / 310  ▶