ГАТОЎ САМ СЯБЕ ЗА ЛОКАЦЬ УКУСІЦЬ. Так скажуць, калі пачынаюць ca шкадаваннем разумець неабдуманасць, паспешлівасць сваіх учынкаў, дзеянняў. Мой чалавек пазычыў суседу грошы, то ніяк ні зышча: гатоў зара сам сябе за локці кусаць. Заполле Кос. Зыскаць - атрымаць, вярнуць доўг. ГАТОЎ СВАЁ ГАЎНО ПАЕСЦІ. Так скажуць пра вельмі скупога чалавека. Ён за капейку гатоў вош да Бярозы завясці, гатоў сваё гаўно паесці. Алыыаніца Квас. Бяроза - раённы цэнтр у Брэсцкай вобласці, ад Алынаніц 25 км. ГАТОЎ СКРОЗЬ ЗЯМЛЮ ПРАВАЛІЦЦА. Так скажуць, калі адчуваюць вялікі сорам. Сватоў ждалі. A жаніх не прыехоў. То гатоў былі скрозь зямлю праваліцца. Думалі, перадумоў А яны на поязд спазніліся. Позно ўвечары прыехалі. Заполле Кос. ГАТОЎ У ВЯРОЎКУ ЛЕЗЦІ. Так кажуць, калі трапляюць у бязвыхаднае становішча. Ехалі з бежанства з Pacii. Свякроў i залоўка захварэлі на ціф, знялі іх з поязда. Прыехала дахаты - у адзін дзень пахавала двоя дзяцей. Гатоў была ў вяроўку лезці. Заполле Кос. ГЛАДЗІЦЬ ПА ГАЛАВЕ. Патураць. Гладзіш ты яе пa галаве, глядзі, каб ні вырасла беларучкаю. г.Івацэвічы. ГЛАДЗІЦЬ ПА ШЭРСЦІ. Ba ўсім дагаджаць. Добры, добры, як гладжу пa шэрсці, а як супраць шэрсці, то начую ў падпаветцы. г.Косава. ГЛУХАЯ ЦЯЦЕРА. Скажуць пра асобу, якая не дачувае. Крычу, крычу, што ў магазін свежу рыбу прывязлі, а ты, глухая цяцера, ні чуяш. г.Івацэвічы ГЛЫТАЦЬ СЛІНКУ. Пазіраць на нешта смачнае, але недаступнае. I даўней каўбаса была ў магазіні, ал e зайдзеш, паглядзіш, ано слінку глытаяш: якія грошы ў калхозі плацілі, за мчо было купіць? Алынаніца Квас. ГЛЯДЗЕЦЬ ДРУГІМІ ВАЧЫМА. Па-другому
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
192 👁