ГАЛАВА ІДЗЕ (ПАЙШЛА) КРУГОМ. Так кажуць, калі шмат клопатаў. Вяселле трэба рабіць сыну, а дзеўку гарадскую бярэ, не ведаю, за шчо ўхапіцца, галава кругом ідзе. Корачын Жытл. ГАЛАВА ПУХНЯ. Шмат думак, перажыванняў. Памятаю, забралі сына ў Афганістан, пісям доўго ні было, то галава пухла з думы. г.Івацэвічы. ГАЛАВА СЛАБАЯ. Пра дрэнную памяць. Меншы ўнучок кепско вучыцца, галава слабая, але трактарыстом будзя і вучыцельку замуж вазьме. Заполле Кос. ГАЛАВО Й ВАРЫЦЬ ТРЭБА. Прымаць правільнае рашэнне, абдумваць, перш чым брацца за справу. Трохі галавой варыць трэба, ні маленькі: пакіня ён жонку з малымі дзецьмі і паедзя на заробкі! А яна шчо адна рабіцімя? Жамайдзякі Міл. ГАЛАВУ ДА ПАДУШКІ НЕ ДАВЯСЦІ. Хутка заснуць. Так натамілася, картоплі полючы, – галаву да падушкі не давяла. Альшаніца Квас. ГАЛАВУ СКРУЦІЦЬ. Згінуць, прапасці. Брыгадзіром рабіў, уеўся людзям у пячонкі, радаваліся, як у свет паехоў. А там недзі галаву скруціў. Квасевічы Квас. ГАЛАВУ СУШЫЦЬ. Знясільваць сябе разумовай працай. Ажно шкада ўнучка: прыехоў на лето і кожны дзень галаву за кніжкамі сушыць. Грыўда Міл. ГАЛАВЫ НІ ПРЫКЛАДУ. Не разумець, не разважыць. Галавы ні прыкладу, як будзя адпасвіць кароў: самы старыя і наняць німа каго. Аўсто Стайк. ГАНІЦЬ НА ЧЫМ СВЕТ СТАІЦЬ. Абражаць, лаяць. Мужык як панюхая корка, то прыдзіраяцца да ўсяго. Ганіць мяне, на чым свет стаіць, як тая баба. Заполле Кос. ГАНЬБУ ДАЦЬ. Зганьбаваць. Такую цялушачку спраўную купіла, а то ж мужык ганьбу даў, кажа, малая. Бялавічы Квас. ГАНЯЦЬ САБАК. Бадзяцца без справы. – Шчо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
166 👁