робіш? — А нічого. Парабіў работу: сено прывёз, картоплі выкапоў, дрова парубаў — зараз сабак ганяю. Альшаніца Квас. ГАРА З ПЛЕЧ СПАЛА (ЗВАЛІЛАСЯ). Пазбавіцца ад клопатаў, перажыванняў, адчуць палёгку. Перарабіў печы ў хаці, то як гара з плеч спала. Зыбайлы Жытл. ГАРАЧАЯ ГАЛАВА. Нястрыманы, неразважлівы чалавек. Вечар з дзеўчынаю пасядзеў, прышоў: "Жаніцца буду!" Астудзі сваю гарачую галаву, адумайся, ты ж яе зусім ні знаяш. Куляшы Міл. ГАРОД ГАРАДЗІЦЬ. Хлусіць, выкручвацца. Э-э-э, пачала ўжэ гарод гарадзіць. Сказала б, што праспала цэлы дзень, а то хвораю прыкінулася. Жытлін Жытл. ГАРЫЦЬ У РУКАХ. Хутка спраўляцца з работай. Мая жонка, за што ні возьмяцца, – усё ў руках гарыць. Няхачава Стайк. ГАРЫ ЯНО ГАРОМ. Так выказваюць абурэнне, раздражненне. Ано получу пенсію – адразу кіну работу. Гары яно гаром, усіх грошай ні заробіш. г.Косава. ГАРЭЦЬ АГНЁМ. Тэмпературыць. Унучка захварэла, гарыць агнём. Градусніка дала – пад сорок. Шчасце, шчо сусед дома быў. Хутчэй у машыну да ў Косово, у бальніцу. Ажно пад ранок жара спала. Добра, шчо ў людзей машыны зараз е. Каб даўней, то згарэло б дзіця. Скураты Квас. ГАРЭЦЬ СІНІМ ПОЛЫМЯМ. Не шкадаваць таго, што можа прапасці. Хай тыя картоплі гараць сінім полымям, каб я іх у такі холад полола. Будзя яшчэ цяпло, у Бога ўсякіх дней много. Альшаніца Квас. ГАТОЎ ВЫСКАЧЫЦЬ З САРОЧКІ. Уцякаць з усіх сіл. Пайшла па ягады, пачалася навальніца, то ўцякала з лесу – гатоў з сарочкі выскачыць. Заполле Кос. ГАТОЎ ПАЛЬЦОМ ДАСТАЦЬ. Празмерна наесціся. Наеўся, гатоў пальцом дастаць. Размеркі Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
160 👁