Пайшоў у суседняе сяло на музыкі, гогалём там хадзіў. То далі па зубах, боляй ні пойдзя. Галенчыцы Ягл. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПА РУКАХ. Адбіць ахвоту. Так дзіця стараласё, вершыка вучыло, ад зубоў адлятало. Прышла са школы, кажа: "Настаўніца тройку паставіла, больш так вучыць ні буду". Дала дзіцяці па руках, усю ахвоту да вучобы адбіла. Скураты Квас. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПАТАЧКУ. Патураць. Дзіцяці ніколі ні давай патачкі, хай прывыкая слухаць старэйшых. Заполле Кос. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПА ШАПЦЫ (ПА ШЫІ). Прагнаць. Думоў, век начальніком будзя, усё яму людзі рабіцімуць за так. Э, не, прышлі граматнейшыя за яго, пасля інсцітута. Далі па шапцы ды ідзі з віламі ў колхоз. Альшаніца Квас. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПРЫКУРЫЦЬ. Сварыцца, ушчуваць. Цясляры называюцца, да паўдня адну дзеравінку прыпусцілі. Прышоў брыгадзір, то даў ім прыкурыць. Хадакі Жытл. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПЫТЛЮ. Распякаць. Пастух заснуў каля кароў, а яны ўсе ў шкоду, у канюшыну. То аграном даў яму пытлю. Заполле Кос. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) РАДЫ. Спраўляцца. Гэдак зараслі картоплі, што страх. Нічого, далі рады, апалолі. Нездарма кажуць: вочы баяцца, а рукі робяць. Хрышчонавічы Квас. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) У КОСЦІ. Моцна лаяць, сварыцца, крычаць. Бацько зрабіў лыжы, паехоў я на горку – зламаў адну. То далі мне ў косці. Альшаніца Квас. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) У НОС. Непрыемна пахнуць. Свінарніка зрабілі за сялом у полі. Паверня вецяр на сяло – дасць у нос, то дыхаць німа чым. Альшаніца Квас. ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) У ХАМУТ. Адступіцца. Хваліўся, што сваім канём тры кубы дзерава павязе. А паклалі – ды даў у хамут. Крычыць: "Буду я вам рваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
143 👁